Грушэцкія гербу Любіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грушэцкія (гербу Любіч) — польскі шляхецкі, а таксама беларускі[1] і расейскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёлаў Грушы(ru) (Грушкі, Грушыцы) (Вялікія і Малыя) (Польшча, Любельскае (Люблінскае) ваяводзтва)[2]. Тыя сёлы, разам зь іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 году ў якасьці адзнакі рыцарскіх заслугаў (за гераізм, праяўлены падчас Грунвальдзкае бітвы) пачынальніку гэтага роду, Мацьвею (Maciej).[3][4], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясьцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Любельскім ваяводзтве.

Хуткія факты Тытул, Краіна паходжаньня ...

Існуюць таксама роды Грушэцкіх іншых гярбоў: Беліна, Радван і Сьлепаврон.

Remove ads

Апісаньне гербу

На шчыце, што мае залатое поле, адлюстраваныя срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі, залаты — на яе паверхні, над падковай. Зьверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страўсавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаньнем і даведкай пра род былі ўнесены ў «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ст. 85).

Remove ads

Галіны роду

Польшча

Thumb
Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876) — чалец Рады Каралеўства Польскага

З польскай лініі найбольш знакаміты (апроч родапачынальніка Мацьвея) Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасьці Жыгімонта III Вазы, пасланьнік пры Найсьвятлейшым Каралі Дзяржавы Гішпанскай і абедзьвюх Індыяў. А таксама Ўладзіслаў Грушэцкі(pl) (1812—1876) — эканаміст, радчы Таварыства крэдытовага земскага, чалец Рады Каралеўства Польскага[5]. Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.

Расея

Thumb
Герб, пададзены расейскай галіной Грушэцкіх у 1680-я гады ў расейскую Палату радаслоўных справаў

Адна зь лініяў роду асела ў Расеі, пакінуўшы значны сьлед у гісторыі Расеі. Былі баярамі, ваяводамі, сэнатарамі, высокімі генэраламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681 г.г.) расейскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 г.г. Але нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ільлю Фёдаравіча, памерла праз тры дні пасьля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў роднасьці са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Барацінскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынамі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI частку радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губэрняў (Гярбоўнік, II, 85). Астатнія семь галін таго ж роду ўнесены ў VI I I часткі радаслоўнай кнігі Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай губэрняў. Ёсьць яшчэ семь радоў Грушэцкіх, пазьнейшага паходжаньня. Род існуе і сёньня.

Беларусь

Thumb
Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год

На Беларусі найбольш ранейшый зьвесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[6]

« па-расейску: «по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия» »

[8]

("время между-царствия" — пэрыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраньнем Аўгуста II).

  • Казімер у 1660 годзе спадчынным ад бацькоў маёнткам Камаровічы[9] (Мсьціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 сьнежня 1660 году Казімер Грушэцкі даказваў сваё валоданьне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падатку[10][11]. Унук Казімера, Мікалай Грушэцкі, называў сябе: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (па-беларуску: Прыдворны Яго Каралеўскай Вялікасьці гербу Любіч спадчыннік часткі маёнтка Камаровічы). Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў XIX стагодзьдзі жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[6].

Апроч таго

Thumb
Марцін Грыгор'евіч Грушэцкі (1829 — к. 1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнік.[12]
  • Марцін Рыгоравіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казімера) — кандыдат права, тытулярны саветнік [13], дваранін Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе скончыў Магілёўскую губэрнскую гімназію[14], служыў у Магілёўскім губэрнскім праўленьні. Каля 1868 году пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыюс Ліпецкага павету (сьведчыў купчыя крэпасьці)[15]. Пазьней служыў натарыюсам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыюса Барыса Гуля[16], бацькі пісьменьніка Рамана Гуля(ru). У 1889 узнагроджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера 4-й ст.[17]. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Рыгор (пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году зьехаў з жонкай у Польшчу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 году Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я зьнёс Расею» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля).[18] Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў мэдаль на Парыжскай выставе.
  • Альбэрт Рыгоравіч Грушэцкі (1831 — к. 1897, брат Марціна) — стацкі саветнік[19], нар. ў Магілёўскай губэрне, у 1857 годзе пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў(be).
  • Грушэцкі Зьміцер Фядотавіч[20]Магілёўскай губэрні, Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёньня магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкага сельсавету)) — унтэр-афіцэр, служыў на лінкары «Андрей Первозванный», памёр ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя[21].
  • У паўстаньні 1863-64гг. прымалі ўдзел:
Грушэцкі Валяр’ян[22] — дваранін Магілёўскай губэрні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. З кастрычніка 1873 па травень 1874 году знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні (пасьля Янісейскай губэрні).
Грушэцкі Мікалай[23] — дваранін Магілёўскай губэрні. Адасланы на жыцьцё у Томскую губэрню. Са жніўня 1867 па 1871 год знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні.

Грушэцкім таксама належала в. Студзёнкі (Нясьвіскі раён) у XIX ст.[24] Род Грушэцкіх гербу Любіч уваходзіў таксама ў Аршанскі гербар(ru).

Украіна

Ва Ўкраіне, апроч расейскай галіны, адзін з Грущэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманскага павету. Браніслаў Грушэцкі быў войскі і лоўчы чарнігаўскі; ў Галасковічах (Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафэсар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губэрні, служыў стацкім саветнікам ў Магілёве.

Гэты род у канцы XVI стагодзьдзя быў дастаткова разрослым. У канцы XVIII — пачатку XIХ стагодзьдзя Грушэцкія ў Кіеўскай губэрні жылі ў Васількоўскім (2 роды) — в. Буда, Ярашеўка; Зьвянігарадзкім (3) — в. Цярэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскім (1) — в. Грузкі, Чарнінская буда — паветах. Легітымізаваныя былі 3 роды:

1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1.
3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі aфіцыялістамі графа Патоцкага.

Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутатскага сходу 1906 году.

Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads