Аляксандар Джыгера

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Джыгера (нар. 15 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Зорка-БДУ» да канца сэзону[4]. У сьнежні 2015 году вярнуўся ў БАТЭ з арэнды[5]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру» да канца сэзону[6].

У студзені 2018 году, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэнавацца з БАТЭ, аднак ня трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень»[7]. У першай палове сэзону нярэдка зьяўляўся ў першай адзінаццатцы, але зь ліпеня амаль перастаў выходзіць на поле. У студзені 2019 году стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэньні арэнды пакінуў «Прамень»[8], а неўзабаве барысаўскі клюб абвесьціў аб разьвітаньні з Джыгерам па заканчэньні кантракту[9]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[10]. У ліпені 2019 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[11].

У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі». У сэзоне 2020 году заставаўся асноўным гульцом дружыны, але ня выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёну. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Смалявічы»[12]. У студзені 2021 году пасьля прагляду склаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[13]. Замацаваўся ў асноўным складзе, гуляў пераважна ў ад першых хвілінаў. У студзені 2022 году перайшоў у «Менск»[14]. Быў футбалістам пачатковага складу, але зь верасьня стаў часьцей выхадзіць на зьмену. У сьнежні 2022 году па заканчэньні пагадненьня пакінуў «Менск»[15]. У лютым 2023 году стаў гульцом казаскага «Акжэтпэсу»[16].

Пасьля далучыўся да мазырскай «Славіі»[17]. У лістападзе 2023 году кантракт з клюбам быў скасаваны[18][19]. У студзені 2024 году афіцыйна быў дапушчаны да прафэсійнай дзейнасьці спартовец у Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[20], пасьля чаго зноў пачаў трэнавацца з мазырчукамі і ў лютым склаў новы кантракт з клюбам[21]. Цягам сэзону звычайна ці сам выходзіў на замену, ці яго замянялі падчас гульні. У сьнежні падоўжыў кантракт з «Славіяй»[22].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads