Аляксандар Дземідовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Дземідовіч (нар. 26 красавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Ягоны родны брат Вадзім таксама футбаліст[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец берасьцейскага футболу. З 2008 гуляў за берасьцейскае «Дынама» (у сэзоне 2012 году каманда называлася «Берасьце»), але ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2012 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», дзе стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2014 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[3]. У лідзкім клюбе таксама замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2015 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Ліду»[4]. Сэзон 2015 году распачаў у «Баранавічах», якія вярнуліся ў Першую лігу. У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у берасьцейскім «Дынама», але не падышоў камандзе і далучыўся да «Смаргоні».

У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[5], аднак у другой палове сэзону 2016 году не правёў аніводнага матчу за асноўную каманду. У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі да канца сэзону 2017 году[6], але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам-СТІ»[7]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог смалявіцкаму клюбу выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2017 году вярнуўся з арэнды ў «Нёман».

У лютым 2018 году праходзіў прагляд у «Менску», але беспасьпяхова[8] і ў сакавіку далучыўся да берасьцейскага «Руху», зь якім у выніку падпісаў кантракт. Дапамог берасьцейскай камандзе ў сэзоне 2018 году атрымаць перамогу ў Другой лізе. У першай палове 2019 году заставаўся гульцом «Руху», аднак не правёў у Першай лізе ніводнага матча, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Беларусі. У ліпені 2019 году пакінуў берасьцейскі клюб[9] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе стаў адным з асноўных гульцоў. Пакінуў «Хвалю» па заканчэньні сэзону 2019 году.

У красавіку 2020 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[11], дзе гуляў да канца сэзонау 2020 году. У 2021 годзе выступаў за «Берасьцежылбуд» у Другой лізе.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads