Вадзім Дземідовіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасьня 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. На сёньня ёсьць трэнэрам. Ягоны родны брат Аляксандар таксама быў футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў кар’еру ў берасьцейскім клюбе «Дынама». У 2010—2011 гадох выступаў за клюб «Нёман», дзе выконваў функцыі нападніка. У пачатку 2012 году перайшоў у склад клюбу «Гомель». У жніўні 2012 году кантракт з «Гомлем» быў ануляваны[2], а Дземідовіч перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Праз траўму згуляў толькі пяць 5 матчаў і пакінуў каманду ўжо ў лістападзе[4].

У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[5]. У «Белшыне» спачатку звычайна выходзіў на замену, а ў ліпені стаў гульцом стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазьней зноў страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клюбу на пазыцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам навапалачанаў у сэзоне 2014 году. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[7]. У першай палове сэзону 2015 году ўлучыў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказьнікам у камандзе на зададзеным этапе.

У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У складзе «Тарпэда» таксама здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Выдатна правёў сэзон 2016 году, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце. У студзені 2017 году перайшоў у менскае «Дынама»[10], але ў сталічным клюбе ня даў рады, звычайна выходзячы толькі з замены. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Менск»[11]. Спачатку выступаў у асноўным складзе «мяшчанаў», аднак з кастрычніка пачаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[12].

У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[13], якое пакінуў у чэрвені 2018 году[14]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[15]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчанаў, але не забіў аніводнага голу і ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[16].

У лютым 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[17]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2020 году завяршыў прафэсійную кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў дубль «Руха»[18]. Заставаўся ў клюбе да пачатку 2022 году, калі ён зьняўся з спаборніцтваў. У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў за «Берасьцежылбуд» у Другой лізе.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads