Аляксандар Чалядзінскі
беларускі гісторык і палітоляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Аляксандравіч Чалядзінскі (нар. 1944, Ашмянцы, цяпер Менскі раён, Беларусь) — беларускі гісторык і палітоляг.
Галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтру ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Доктар гістарычных навук (1989) і прафэсар. Выдатнік адукацыі Беларусі (2002) і заслужаны працаўнік БДУ (2014). Аўтар 10 манаграфіяў і звыш 100 навуковых артыкулаў пра міжнародныя дачыненьні Лацінскай Амэрыкі і вонкавую палітыку Беларусі[1], а таксама пра краіны Афрыкі і Блізкага Ўсходу[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1964—1968 гадох навучаўся на гістарычным факультэце БДУ. У 1968—1969 гадох выкладаў гісторыю і грамадазнаўства у Занарачанскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён). У 1969—1970 гадох быў лектарам Мядзельскага раённага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1970–1973 гадох быў асьпірантам Інстытуту Лацінскай Амэрыкі Акадэміі навук СССР у Маскве (Расейская СФСР), дзе вывучыў гішпанскую мову і абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Праблемы работніцкага руху Калюмбіі ў 1960 — пачатку 1970-х гг.» У 1973—1975 гадох працаваў выкладнікам катэдры гісторыі СССР Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1975—1982 гадох быў лектарам Менскага абласнога камітэту КПБ. У 1982–1991 гадох працаваў дацэнтам катэдры міжнародных адносін Менскай вышэйшай партыйнай школы. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Барацьба кампартыяў Лацінскай Амэрыкі супраць фашызму (1960 — 1980-я гг.)»[1].
У 1991—1992 гадох быў загаднікам катэдры палітычнай гісторыі Інстытуту павышэньня кваліфікацыі пры БДУ. У 1992—2017 гадох працаваў прафэсарам катэдры міжнародных адносін БДУ. У 2017—2023 гадох быў загаднікам катэдры паліталёгіі і эканомікі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. Ад 29 траўня 2023 году працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам Цэнтру ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- Латиноамериканский фашизм сегодня. — Минск: Изд-во “Университетское”, 1984. — 184 с.
- Демократическая альтернатива фашизму: (Опыт борьбы ком. партий Латин. Америки в 60–80-е гг.). — Минск: Университетское, 1991. — 188 с.
- Венесуэла: от Боливара до Чавеса : в 2 ч.: (XVI–1998 г.) Часть I; (1999–2013 гг.) Часть II. — 2014.
- Куба: от Марти до Кастро : в 2 ч. — Минск : Право и экономика, 2016–2018. — (Серия “Гуманитарные науки”).
- Ч. 1: (XVI век — 1956 г.) Международные факторы борьбы на национальную независимость и социальный прогресс. — 2016. — 171 с.
- Ч. 2: (1958—2018 гг.) Международные факторы борьбы за национальную независимость и социальный прогресс. — 2018. — 299, [1] с.
- Политические проблемы современной глобалистики: учебное пособие. — Минск : Вышэйшая школа, 2020. — 352 с. : ил.
- Политическое страноведение: учебное пособие. РИВШ. Минск, 2023.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads