Аляксей Краўчанка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Кра́ўчанка (нар. 15 студзеня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. На сёньня займае пасаду галоўнага трэнэра гомельскага «Паперпраму».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў «Гомлі», пазьней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў сталым гульцом асноўнага складу «Віцебску», а пасьля вылету віцебскага клюбу з Найвышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».
У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Не замацаваўся ў берасьцейскім клюбе і ў жніўні 2013 году перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе пачаў стала гуляць у асноўным складзе. У сакавіку 2014 году зноў стаў гульцом «Віцебску»[3], якому ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Застаўся асноўным гульцом віцебскага клюбу і ў сэзоне 2015, але пачаў выступаць ужо на пазыцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[4]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгункатранс» (з 2017 году — «Лякаматыў»), зь якім у сакавіку 2016 году падпісаў кантракт[5]. Цягам чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды. У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.
Міжнародная
У студзені 2005 году згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.
Remove ads
Трэнэрская праца
У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 году, пасьля таго як клюб пакінуў галоўны трэнэр Віктар Кумыкоў, пачаў кіраваць трэнаваньнямі і рыхтаваць асноўную каманду рэчычанаў да матчаў, то бок фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнэра. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зьняўся з спаборніцтваў.
Па спыненьні існаваньня «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў сьнежні 2021 году быў зацьверджаны галоўным трэнэрам клюбу[6]. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з «Паперпрамам»[7]. У лістападзе 2023 году падпісаў новае пагадненьне з клюбам да канца 2024 году[8].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads