Аляксей Лягчылін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Лягчы́лін (нар. 11 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца гарадзенскага «Нёману». У 2017 годзе правёў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гарадзенскага клюбу «Нёман», з 2009 году выступаў за галоўную каманду. У сэзоне 2012 году не зьяўляўся на полі з прычыны траўмы. У сэзоне 2013 году толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасьня 2013 году пасьля доўгага перапынку зноўку выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёману». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо быў трывалым гульцом асновы, гуляючы ў апорнай зоне. 7 траўня 2014 году адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёру», той матч скончыўся зь лікам 3:0. Усяго за сэзон 2014 году забіў 4 мячы. У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[4]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5]. У першай палове сэзону 2017 году трывала гуляў у стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, пасьля стаў радзей зьяўляцца на полі. У чэрвені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[6].
У ліпені 2018 году вярнуўся у гарадзенскі «Нёман»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе гарадзенскай каманды. У сэзоне 2019 году часьцей выкарыстоўся ў якасьці цэнтральнага абаронцы, пазьней пачаў гуляць у абароне рэгулярна[8]. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі на адзін сэзон[9]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненьне зь «Нёманам»[10]. Не зважаючы на тое, што гулец у сэзоне 2024 году ня меў шмат гульнёвага часу, у студзені 2025 году ён працягнуў супраць з клюбам[11].
Міжнародная
У 2013 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Тамака правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол у браму моладзевай зборнай Таджыкістану.
1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017, 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads