Аліта (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аліта (Алета, Алата) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аліта або Алата (Alitta, Alathe[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[4].

Адпаведнасьць імя Аліта германскаму імю Alitus (Allido, Aledus) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

У Прусіі бытавала імя Allete (1405 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olita… Olitha (14 жніўня 1503 году)[7]; Петр Алутович (1537 год)[8]; Олитта (1553 год)[9]; Xiedza Alipiego Ałutowicza (1796 год)[10]; Agata Alitowicz (1810 год)[11]; Michał Aletewicz (1819 год)[12]; Anna Alitowicz… Jan Alitowicz… Stefania Alitowicz (1926 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

У апісаньні Берасьцейскага староства 1566 году ўпамінаецца селянін Олитка[14].

Алеты (Олеты) — літоўскі шляхецкі род[15].

На гістарычнай Троччыне існуе места Аліта, на 1906 год існавалі вёска і маёнтак Алатавічы ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[16].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads