Альмін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альмін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Алмін або Алмен, пазьней Альмэн або Альміна (Almin, Almen[a][1], Almina[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Алігут, Аламунт; германскія імёны Albot, Algut, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[4], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: niedalieko rzeki Olminy (каля XV—XVI стагодзьдзяў)[7]; Stanisław Olminowicz na miejscu Jerzego Olminowicza (1667 год)[8]; Dawid Almin (1675—1677 гады)[9]; Thaddeum Alminowicz (22 лістапада 1796 году і 12 лютага 1824 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

Аламэн або Алеман (Alamenus, Alemani) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Любліну і Плоцку[11].

Альмэн (Almen) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Інфлянтаў[12].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Альбінаўшчына (раней Альмінаўшчына), у гістарычнай Прусіі — вёска Альмэнгаўзэн.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назваў мясцовасьцяў Alminishus, Almenesdorf, Almenswiler

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads