Ала (мужчынскае імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ала (Аля, Яла), Ела (Эла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ала або Ела (Alo, Allo, Elo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ал- паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Алейка (Алека), Аліта (Алата), Аліш (Альш, Гальш), Альбэрт, Альбут, Альвін, Альвіс, Альгерд (Альгард, Альгарт), Алгет, Алігут, Альман, Альмін, Аламунт. Адзначаліся германскія імёны Allecke (Alico), Alitta (Alathe), Allisch (Alsch, Halsch), Alabert (Albert), Albot, Alwin, Alvis, Algerd (Olgard, Algart), Alget, Algut, Alman, Almin, Alamunt. Іменная аснова ал- таксама магла ўтварыцца шляхам скарачэньня асновы адал- (dl > ll > l), якая паходзіць ад стараверхненямецкага adal 'шляхетны род'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz), Alboldus, Albert (Albart, Jalbert, Olbert), Olgierz, Alardus, Alheidis (Aleidis), Olrzych (Olrzyk), Olsand[5].

У Прусіі бытавалі імёны Allicke[b][8], Allete[c] (1405 год)[8], Algart / Algarde[d] (1398 і 1400 гады)[8], Algaude[e] (1300 год)[8], Algutte / Algotte[f] (1399 і каля 1400 году)[8], Allemanne[g] (1337 год)[8], Alsune / Alsun[h] (1328, 1341 і 1409 гады)[8], Alsutte / Alsut (1292 і 1389 гады)[8], Alwide[i][8].

У Беластоку адзначалася прозьвішча Ольвік: Paulus Olwik[j] (1762 год)[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пань Михайло Ело маршалокъ господарьский (1567 год)[20]; Oliszki (1744 год)[21]; Anna Alewicz (1765 год)[22]; Parafia Opitołocka… Elyszki, wioska (1784 год)[23]; Elżbieta Ołowicz (1803 год)[24]; Olewicz (1819 год)[25]; Marianna Jałowicz (1838 год)[26][k].

Remove ads

Носьбіты

Алевіч (Olewicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[64].

На гістарычным Падляшшы існуюць вёскі:

На 1924 год каля Мазыру існавала вёска Олава (Алова), назву якой зьвязваюць з адпаведным германскім (паўночнагерманскім) імём[65].

Алішкен (Alischken) — былая вёска каля Інстэрбургу ў Прусіі[66].

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы ал- зь летувіскай мовы, адзначаючы магчымасьць запазычаньня з гоцкай мовы[3]
  2. Адзначалася германскае імя Alico[6] (Allecke[7])
  3. Адзначалася германскае імя Alitta[9]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Algart[10] (Algardus[11])
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Eligaud[12]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Algut[13] (Algot[14])
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Alaman, пазьнейшае Alemann[15]
  8. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Alsone[16]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Alluid[15] (Alvitus[17])
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Alwicus[18]
  11. Таксама:
    • Ален (адзначалася старажытнае германскае імя Allin[27]): Ганна і Эмільян Аленовічы (Alenowicz) — уладальнікі гаспадаркі ў Вялікіх Лепах каля Дзевянішак на 1934 год[28], у гістарычнай Прусіі існуе вёска Аленаў;
    • Алюнь: Anna Aluniewicz (1802 год)[29];
    • Аланд, Алант, Алент, Яландзь (адзначалася германскае імя Aland, Ellant[30]): księdza Alanda (6 красавіка 1605 году)[31], Pater Alandus (14 красавіка 1605 году)[32], Alanty (1744 год)[21], Hedvigis Ołentowiczowa (1749 год)[33], szlachetnych Macieja Jałandziewicza (29 студзеня 1752 году)[34], Алантовічы (Alantowicz) гербу Порай — літоўскі шляхецкі род[35];
    • Албар, Вольбер (адзначалася старажытнае германскае імя Albar[36], германскае імя Alber[37], Alberus[38]): у 1749 годзе ўпамінаўся маёнтак Албаровічы (Олборовичи) каля Браслава[39], на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вольберавічы;
    • Ялаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Allolldd[40]): у перапісу харугваў 1421 году ўпамінаецца баярын Ялаўт[41];
    • Алвестар: Алехно Алвестровичъ (1567 год)[42];
    • Альвір (адзанчалася старажытнае германскае імя Allovera[40]): Альвіровіч (Olwirowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43];
    • Альвіта (адзначалася старажытнае германскае імя Alvith[44], Alawit[40][45], Olvit[46], Alvidus[47]): на гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Альвіта (маёнтак з такой назвай упамінаўся ў 1743 годзе[48]);
    • Алекер (адзначалася старажытнае германскае імя Alaker[49]): Elisabetha Alekierowa (1703 год)[50];
    • Яўконт (адзначалася старажытнае германскае імя Algundis[51], Alagunth[52][53], Alaguntia[54], пазьнейшае Alegonda[55], Alegondt[56], Algonda[57]): у 1599 годзе ўпаміналася «зямля» Яўконтышка ў Жамойцкім старостве[58];
    • Алер (адзначалася старажытнае германскае імя Alaher[15]): Franciszek Alerewicz (1831 год)[59];
    • Алерт (адзначалася германскае імя Allerdt[60]): Wawrzyniec Alert (1787 год)[61];
    • Эльрых (адзначалася старажытнае германскае імя Alrich[62]): Эльрыхі — літоўскі шляхецкі род[63]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads