Алігут
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алігут (Алгуць), Аўгут (Аўгуць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Алугод, Алгуда, Алгот, Алгут, Алкот або Алкуд (Alugod[1][2], Aalgudis, Algot[3], Algut[4][5], Alcot[6][7], Alcude[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Albot, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[10], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[11], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[12]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augute[13].
У Прусіі бытавала імя Альгут (Альгот): Algutte (1399 год)[14]; Algotte (каля 1400 году)[14].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: тымъ бояромъ медъницкимъ тыи люди… Олыкгутевы чоловека Еикъша (19 лютага 1417 году)[15]; на подданого господарьского Ивана Олкгутевича (23 верасьня 1539 году)[16]; подъданый господарьский Городенский Белчина сорока на имя Иванъ и Жданъ Овкгутевича… тыи Овкгуткевичи (18 ліпеня 1540 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Алігут — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта чалавека ў Медніцкай воласьці (Жамойць)[18]
- Гаўрыла Аўгуцевіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе[19]
Аўгутовічы (Augutowicz) гербу Жнін — літоўскі шляхецкі род з Упіцкага павету[20]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads