Аламунт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аламунт (Альмонт, Эльмонт, Ялмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аламунд, Аламунт, Алмунт або Элмунд, пазьней Альмунд, Алімонт або Альмонтэ (Alamund[1], Alamunt[a], Almunt, Elmund[2], Almond[3], Allimont[4][5], Almonte[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Алігут, Альмін; германскія імёны Albot, Algut, Almin) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

У Польшчы ў 1576 годзе адзначалася прозьвішча Elmuntowa (жаночае)[13].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: наместника керновского, князя Семена Ялмонтовича Подберезъского (17 сьнежня 1533 году)[14]; Stanisław Alomunt (1675—1677 гады)[15]; Parafia białostocka… Elmonty (1784 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

У XVI ст. існаваў маёнтак Альмонтавічы (Ольмонтовичи) або Вальмонтавічы ў Жамойцкім старостве[17].

У 1594 годзе ўпаміналася «поле» Альмонты ў Жамойцкім старостве[18].

На гістарычным Падляшшы існуе вёска Альмонты.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Alamuntinga

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads