Ананіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сітнікі.

Гісторыя

У лістападзе 1917 году створаны Пудзіцкаслабадзкі сельсавет у складзе Кліноцкай воласьці Ігуменскага (зь верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году) РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Пухавіцкага (з 12 лютага 1935 году — навастворанага Рудзенскага, з 12 сакавіка 1935 году — Пухавіцкага) раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Пудзіцкая Слабада (да 1927 году, 1927—1939 — вёска Капскія, 1939—1954 — вёска Сітнікі). 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі, цэнтар перанесены ў вёску Ананічы (зь лістападу 1973 году — вёска Сітнікі).[1]

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Сітнікі, Слабада, Стары Двор, Хочын — перададзеныя ў склад Турынскага сельсавету[2].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1974 году — 10[3]
  • 1 студзеня 1986 году — 10[4]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads