Капскія

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́пскія[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 14 км на паўнач ад раённага цэнтру, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Капскія займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капскія абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай. З 1927 да 1939 году цэнтар Пудзіцкаслабадзкога сельсавету.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1944 годзе было загублена 494 жыхары.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 24 двары, 165 жыхароў
  • пачатак ХХ ст.  — 21 двор, 201 жыхар
  • 2002 год — 32 двароў, 64 жыхары
  • 2009 год — 45 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads