Крамяні

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крамяні
Remove ads

Крамяні́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Крамяні займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1964 годзе да Крамянёў далучылі вёску Замасточча.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год  — 38 двароў, 246 жыхароў
  • 2002 год — 38 двароў, 73 жыхары
  • 2009 год — 56 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads