Сітнікі (Менская вобласьць)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сі́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. вёска ў Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году працавалі хлебазапасны магазын, 2 крамы і карчма.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Сітнікі займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сітнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай. З 1939 да 1954 году Сітнікі — цэнтар Пудзіцкаслабадзкога сельсавету.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2], дзе ў 1973—2013 гадах зьяўляліся яго цэнтрам.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
  • 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў
  • 2002 год — 417 жыхара, 134 двары
  • 2009 год — 536 чалавек[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads