Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
вёска ў Турынскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, за 12 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — Бабруйск (3 км).
Remove ads
Гісторыя
На пачатку ХХ ст. маёнтак у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Падбярэжжа займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэжжа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1968 годзе да Падбярэжжа далучылі вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засьценак, 5 двароў, 33 жыхары.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары
- 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
- 2009 год — 52 чалавекі[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads