Ананічы (Менская вобласьць)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ана́нічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 24 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Remove ads
Гісторыя
Ананічы ўпамінаюцца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 66 двароў. На пачатку ХХ ст. у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1909 год у Ананічах было 68 двароў. На 1917 год урочышча, пазьней — вёска.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Ананічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ананічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У пачатку 1930-я годы савецкія ўлады стварылі калгас «Вызваленьне», працавала кузьня.
У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году Ананічы былі пад нямецкай акупацыяй.
На 2002 год у Ананічах было 58 двароў. Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 427 чал.
- 1909 год — 460 чал.
- 2002 год — 115 чал.
- 2009 год — 77 чал.[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads