Анатоль Тозік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Тозік
Remove ads

Анато́ль Апана́савіч То́зік (нар. 13 сакавіка 1949 году ў вёсцы Казанск Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат.

Хуткія факты Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Скочыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Доктар БДУ (1974).

З 1974 да 1979 году працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэту камсамолу БДУ.

У 1980 скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Менску. Да 1994 году працаваў у органах бясьпекі, потым да 2000 году на кіраўнічых пасадах у Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь.

З 22 ліпеня 2000 году быў старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1], чальцом Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь ды чальцом Прэзыдыюму Савету міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2006 году быў адстаўлены з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 сьнежня 2010 году быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[4].

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн Айчыны III ступені — 9 красавіка 1997 году[5].
  • Ордэн Пашаны[6].
  • Ордэн Сьвятога роўнаапостальнага князя Уладзімера III ступені (Руская праваслаўная царква; 2013)[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads