Зянон Ломаць
беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зяно́н Кузьмі́ч Ло́маць (нарадзіўся ў 1944 годзе, в. Карабаны, Мядзельскі раён Менскай вобласьці, Беларуская ССР[1]) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995), старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (2006—2010).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, Менскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў інструктарам Мядзельскага райкаму ЛКСМБ, Менскага абкаму ЛКСМБ, першым сакратаром Узьдзенскага райкаму ЛКСМБ.
- 1974—1981 — загаднік арганізацыйнага аддзелу, сакратар райкаму КПБ ў мястэчку Ўзда Менскай вобласьці.
- З 1983 году — інструктар Менскага абкаму КПБ, другі сакратар Слуцкага гаркаму КПБ, першы сакратар Клецкага райкаму КПБ, першы сакратар Слуцкага райкаму КПБ.
- 1991—1992 — сакратар Камітэту Савету Рэспублікаў па аграрных пытаньнях Вярхоўнага Савету СССР у Маскве.
- 1992—1995 — чалец плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
- 1995—2001 — старшыня Слуцкага райвыканкаму.
- З 12 сьнежня 2001 году — памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці.
- З 10 чэрвеня да 24 сьнежня 2003 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.
- 2006—2010 — старшыня Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads