Ангельскі альфабэт
альфабэт з 26 лацінскіх літараў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ангельскі альфабэт (па-ангельску: English alphabet) — альфабэт ангельскае мовы. Ён заснаваны на лацінскім альфабэце і складаецца з 26 літараў.
6 літар можуць пазначаць галосныя гукі (монафтонгі і дыфтонгі, самастойна альбо ў складзе дыграфаў): «A», «E», «I», «O», «U», «Y».
21 літара можа пазначаць зычныя гукі: «B», «C», «D», «F», «G», «H», «J», «K», «L», «M», «N», «P», «Q», «R», «S», «T», «V», «W», «X», «Y», «Z».
Літара «Y» можа пазначаць як зычны, так і галосны гукі (yes, yet, але many, only)[1].
Літара «W» самастойна пазначае зычны гук (when, sweet), але выкарыстоўваецца і ў складзе дыґрафаў, якія пазначаюць галосныя гукі (cow, dew, raw і гэтак далей). Ў брытанскім вымаўленьні(uk) тое ж дакладна і для літары «R» (run, drink, але more, far, dear).
Remove ads
Літары сучаснага ангельскага альфабэту
Remove ads
Дыграфы
У ангельскай мове маюцца наступныя дыграфы:
- sh = [ʃ], «shine» [ʃaɪn];
- zh = [ʒ], «Zhukov» [ˈʒukov] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
- ch = [tʃ], «China» [ˈtʃaɪnə]; = [k] у словах грэцкага паходжаньня «echo» [ˈekəʊ], а таксама ў запазычаньнях з некаторых іншых моваў: іўрыт — «Michael» [ˈmaɪkəl]; нямецкае — «Mach» [mak]; часам = = [ʃ] у словах францускае паходжаньня — «Michigan» [ˈmɪʃɪgən], «machine» [məˈʃiːn]; ды інш.;
- kh = [x], «Kharkiv» [ˈxarkiv] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
- th = [ð] альбо [θ] «the» [ðiː, ðə], «think» [θ θk];
- ph = [f] у словах грэцкага паходжаньня.
Remove ads
Дыякрытычныя знакі
Дыякрытычныя знакі ўжываюцца ў ангельскіх тэкстах рэдка і ў асноўным у запазычаных словах пры захаваньні ў ангельскае іх напісаньня, які быў у іхняе мове-крыніцы, часта францускай: у слове café «кавярня» значок акуту паказвае, што ў ангельскае мове ўслед за францускай літара e не зьяўляецца невымаўляльнай, «нямко», якой была б на прыканцы слова, не маючы рыскі. Гэты знак ды штрых са адваротным да яго нахілам ў францускай пазначаюць галосныя гукі той ці іншай ступені адкрытасьці — ўздыму языку, і ў францускай націск заўсёды падае на апошні вымаўляльны галосны гук кожнага характэрнага слова.
Як толькі такія словы становяцца натуралізаванымі ў ангельскай, яны звычайна губляюць дыякрытычныя знакі, як гэта адбылося са старымі запазычаньнямі, да прыкладу, французкім словам hôtel. У нефармальнай ангельскай дыякрытыка часта апускаецца ў сілу адсутнасьці літараў з ёй на клявіятуры, а прафэсійныя капірайтэры і наборшчыкі аддаюць перавагу яе выкарыстаньню. Тыя словы, якія яшчэ ўспрымаюцца як чужыя, часта захоўваюць дыякрытыку. Да прыкладу, адзінае напісанне слова soupçon, знойдзенае ў ангельскіх слоўніках (Оксфардзкім і іншых). Дыякрытычныя знакі часьцей захоўваюцца тады, калі пры іхняе адсутнасьці магчымая блытаніна з іншым словам (да прыкладу, résumé (альбо resumé [рэзюмэ] «рэзюмэ (напрыклад, для прыёму на працу)», а не resume [різьюм «аднавіць») і рэдка нават дадаюцца (як у maté, ад гішпанскага yerba mate, але прытрымліваючыся прыкладу напісаньня слова café, з францускай).
Акут, гравіс або дыярэзіс можуць быць пастаўлены над «е» на прыканцы слова для абазначэньня таго, як яна вымаўляецца (saké).
Наогул, дыякрытычныя знакі часта не выкарыстоўваюцца нават у тых месцах, дзе яны маглі б дазволіць пазьбегнуць блытаніны.
Гісторыя
Пісьменнасьць ангельскай мовай з’явілася прыкладна з V стагодзьдзя н. э., для запісу выкарыстоўваліся англасаксонскія руны, захаваліся толькі некалькі невялічкіх фрагмэнтаў тагачасных запісаў. Зьмена рунаў на лацінскія літары пачалася з VII стагодзьдзя з прыходам хрысьціянскіх місіянэраў. Ў 1011 годзе манах бенедыктынскага абацтва на імя Бертфэрд (Byrhtferð) выкарыстоўваў ангельскі альфабэт, які складаецца з 23 літараў лацінскага албьфабэту (бяз «J», «U» і «W»), дапоўненых ампэрсандам, чатырма літарамі, заснаванымі на англасаксонскіае рунах: «Yo» (Yoȝ, ёўґ), Вуньё (ƿ), Торн (þ), «Ð(uk)», ды ліґатурай «Æ». Ягоны варыянт выглядаў так:
- A B C D E F G H I K L M N O P Q R S T V X Y Z & Ȝ Ƿ Þ Ð Æ
У XVI стагоддзі былі запрапанаваныя літары «U» ды «J», як вытворныя ад «V» ды «I», атрымала статус асобнай літары «W» («VV»). Ліґатура «æ» і «œ» можуць выкарыстоўвацца ў некаторых словах грэцкага а лацінскага паходжаньня, такіх як «encyclopædia» — энцыклапэдыя, аднак у сувязі з тэхнічнымі абмежаваньнямі клавіятур і друкавальных прыладаў яны часта замяняюцца на адпаведныя «ae» і «oe».
Remove ads
Частотнасць літар
Найбольшай часьцей сустракаемай літарай у ангельскай мове з’яўляецца «E», самай рэдкай — «Z».
Ніжэй прыведзены сьпіс частотнасьці літараў, якія выкарыстоўваюцца ў ангельскай мове[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads