Андрэас Ісаксан

швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэас Ісаксан
Remove ads

Андрэас Ісаксан (па-швэдзку: Andreas Isaksson; нар. 3 кастрычніка 1981 году, Трэлеборг, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клюбе «Трэлеборг». У 1999 годзе пэрспэктыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювэнтус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ні аднаго матчу за першую каманду турынскага клюбу.

У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швэцыю, у клюб «Юргордэн» і выйграў зь ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швэцыі 2003 году. У гэты ж час ён стаў гульцом зборнай Швэцыі, дублёрам Магнуса Гэдмана.

Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 году Ісаксан перайшоў у францускі «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам. 15 жніўня 2006 году ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам ангельскай Прэм’ер-Лігі. Праз траўмы ён згуляў свой першы матч за мяшчанаў толькі 9 сьнежня 2006 году, другі матч — 14 сакавіка 2007 году, але пасьля гэтага выходзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сэзону. Пачатак сэзона 2007—2008 гадоў Ісаксан таксама прапусьціў праз траўмы, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Гарту.

2 ліпеня 2008 году Ісаксан падпісаў зь нідэрляндзкім клюбам ПСВ кантракт да 2012 году. Пераход швэда адбыўся пасьля таго, як эйндговэнцы прадалі свайго галкіпэра Эўрэлію Гомэша ў «Тотэнгэм Готспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клюбу «Фэеноорд». 9 ліпеня 2012 году было пацьверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клюбу «Касымпаша» ў якасьці вольнага агента[4]. 11 жніўня 2016 году вярнуўся на радзіму ў клюбе «Юргордэн», дзе і скончыў кар’еру.

Міжнародная

Свой першы матч за зборную Швэцыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 году. Траўма Гэдмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2004 году й усе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце сьвету 2006 году, дзе згуляў 3 матчы.

Remove ads

Дасягненьні

«Юргордэн»:

ПСВ:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads