Кім Чэльстрэм

швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кім Чэльстрэм
Remove ads

Кім Чэльстрэм (па-швэдзку: Kim Källström; нар. 24 жніўня 1982 году, Сандвікен, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, паўабаронца і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Кім зьяўляўся цэнтральным паўабаронцам, які мог згуляць на левым флянзе паўабароны, а таксама патэнцыяльна мог быць глыбокім плэймэйкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Пачаў займацца футболам у клюбе «Партыле», які месьціцца ў прадмесьці Гётэборгу.

Далейшыя выступы

Першым прафэсійным клюбам Чэльстрэма быў «Гэкен», але вядомасьць у Швэцыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», зь якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадох, а таксама двойчы забіў галы за клюб у розыгрышу Кубку УЭФА ў брамы клюбаў «Шэмрак Ровэрз»[5] й «Капэнгаген»[6].

Узімку 2004 года за 1,7 млн эўра перайшоў у склад францускага клюбу «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У траўні 2006 году падпісаў кантракт зь «Ліёнам». У гэтым клюбе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клюбу гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар.

28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і францускім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасьць пра трансфэр футбаліста ў маскоўскі клюб. 30 ліпеня Кім пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне. 1 жніўня 2012 году футбаліст падпісаў кантракт з клюбам[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Кім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 году супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Эўра-2004 і Эўра-2008, чэмпіянаце сьвету 2006 году. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы 2008 году, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісьляндыі ўдарам з 45 мэтраў.

Дасягненьні

«Юргордэн»:

«Алімпік» Ліён:

«Арсэнал»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads