Андрэй Аршавін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. 29 траўня 1981 году, Ленінград) — расейскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расеі (2008). Гуляў на пазыцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнэры Гуўсе Гідынку стаў адным з асноўных гульцоў нацыянальнай каманды Расеі. Зьяўляецца гульцом клюбу «Кайрат».
У 2008 годзе пасьля Чэмпіянату Эўропы 2008 году трапіў у сымбалічную зборную Эўропы па вэрсіі УЭФА, а 2 сьнежня, у выніку галасаваньня па вызначэньні найлепшага гульца 2008 году і ўручэньне ўзнагароды «Залаты мяч» па вэрсіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што зьяўляецца найлепшым вынікам для расейскага футбаліста пасьля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расеі ў розных апытаньнях. Паводле апытаньняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтру», займае 18-е месца ў сьпісе топ-100 эліты Расеі за 2008 год.
Remove ads
Футбольная кар’ера
Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Зьмена», трэнэры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Зьмены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзэрвовы склад ФК «Зэніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зэніту». 2 жніўня 2000 году Юры Марозаў выпусьціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасьцявым матчы Кубка Інтэртота супраць ангельскага «Брэдфард Сіці» (3:0).
З тых часоў згуляў у складзе «Зэніту» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую мэдалі чэмпіянату Расеі.
Арсэнал
За «Арсэнал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 году ў хатнім паядынку з «Сандэрлэндам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым гульцом.
14 сакавіка 2009 году ў матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкбэрну» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсэнал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджаньне ў выніку сутыкненьня з абаронцам «Блэкбэрну» Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[4]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсэнал» і зноў быў абраны найлепшым гульцом матчу па вэрсіі наведвальнікаў інтэрнэт-парталу BBC.
21 красавіка 2009 году забіў 4 галы ў гасьцявым матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Лівэрпулу», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.
Зэніт
24 лютага 2012 году за дзьве хвіліны да закрыцьця трансфэрнага вакна ў Расеі Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зэніт» да канца сэзону 2011—2012 году[5]. 27 чэрвеня 2013 году было афіцыйна абвешчана пра трансфэр гульца ў «Зеніт»[6].
Remove ads
Выступы за зборную
У зборнай Расеі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросьце 17 траўня 2002 году ў гульні Расея — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расеі да чэмпіянату сьвету 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім зь якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расея, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расеі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.
У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Эўропы 2004 году ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацьверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвэгія — Расея, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны ня быў. Пасьля Эўра-2004 нападнік «Зэніту» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадох Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 гадох. Усяго за зборную Расеі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.
З-за таго, што зборная Расеі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Эўропы 2008 году.
Эўра-2008

На Эўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён ня мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швэцыі. У гэтым матчы зборная Расеі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.
Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галяндыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расеі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зьняў усе пытаньні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зэніту» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч зьлёгку зьмяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галяндзкага брамніка Ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спэцыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых эўрапейскіх клюбаў, уключаючы гішпанскую «Барсэлёну», выказалі жаданьне займець Андрэя ў свой склад[7]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.
У наступным матчы, які стаў апошнім для зборнай Расеі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаваньні спэцыялістаў аб чыньніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх лепшых якасьцяў, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў гішпанскай зборнай і вялікай увазе, якую яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла гішпанцам і не змагла забясьпечваць Аршавіна мячом[8].
Па выніках турніру патрапіў у сымбалічную зборную Эўра-2008.
Remove ads
Дасягненьні
Камандныя
- 2000 — Фіналіст Кубка Інтэртота
- 2001 — Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі
- 2002 — Фіналіст Кубка Расеі
- 2003 — Срэбны прызэр чэмпіянату Расеі
- 2003 — Уладальнік Кубка Прэм’ер-Лігі
- 2007 — Чэмпіён Расеі
- 2008 — Уладальнік Супэркубка Расеі
- 2008 — Уладальнік Кубка УЭФА 2007—2008 гадоў
- 2008 — Бронзавы прызэр Чэмпіянату Эўропы 2008
- 2008 — Уладальнік Супэркубка УЭФА
- 2012 — Чэмпіён Расеі
Асабістыя
- У сьпісах 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі (7): № 1 (2005, 2006, 2007, 2008); № 2 (2001, 2002, 2004)
- 2001 — Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Расеі па адзнаках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2004 — Найлепшы футбаліст году па выніках апытаньня чытачоў газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2004—2006 — Найлепшы другі нападнік па адзнаках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Найлепшы футбаліст году па выніках апытаньня футбалістаў прэм’ер-лігі газэтай «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Найлепшы футбаліст году па выніках апытаньня журналістаў штотыднёвікам «Футбол»
- 2006 — Найлепшы футбаліст году па вэрсіі Расейскага футбольнага саюзу
- 2006 — Найлепшы гулец чэмпіянату Расеі па ацэнках газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2006 — Уладальнік прыза «Лідэр нацыянальнай зборнай»
- 2006 — Футбаліст году па вэрсіі тэлеперадачы «Футбол Расеі»
- 2007 — Ляўрэат конкурсу «Зорка» газэты «Спорт-Экспрэс»
- 2008 — Удзельнік Эстафэты Алімпійскага агню ў Санкт-Пецярбургу
- 2008 — Найлепшы гулец фінальнага матчу Кубка УЭФА 2008
- 2008 — Найлепшы гулец у матчы групавога этапу чэмпіянату Эўропы 2008 Расея — Швэцыя (2:0)
- 2008 — Найлепшы гулец у матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Эўропы 2008 Нідэрлянды — Расея (1:3)
- 2008 — Трапіў у сымбалічную зборную Чэмпіянату Эўропы 2008 году па вэрсіі УЭФА.
- 2008 — Трапіў у сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Залаты мяч» па выніках 2008 году.
- 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зэніт»
- 2005—2006 — найлепшы бамбардзір ФК «Зэніт»
- люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зэніт»
- 2006—2007 — капітан зборнай Расеі
- З 2 лютага 2009 году — гулец лёнданскага «Арсэналу»
- 2009 — найлепшы гулец «Арсэналу» ў сакавіку
Remove ads
Узнагароды
Статыстыка выступаў
Remove ads
Дзяцінства
Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны гулец. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у сэкцыі шашак Дому піянэраў і школьнікаў Васілеастроўскага раёну ўгаворваў Аршавіна зьвязаць сваё жыцьцё з прафэсійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол[13].
Удзел у палітыцы
Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 году ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расея», у складзе партыйнага сьпісу дамогся перамогі, аднак пазьней адмовіўся ад мандату[14].
Сям’я
Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[15].
Папярэднік Даніел Карвальё |
Футбаліст году ў Расеі 2006 |
Наступнік Канстанцін Зыранаў |
Папярэднік Яўген Алдонін |
Капітан Зборнай Расеі па футболе 2006—2008 |
Наступнік Сяргей Сямак |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads