Андрэй Федарэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Федарэнка
Remove ads

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (нар. 17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Менскага інстытуту культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляром у Мікашэвічах Лунінецкага раёну, на чыгунцы ў Каленкавічах Гомельскай вобласьці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскае бібліятэкі № 2 Мазырскага раёну, карэктарам штотыднёвіку «7 дней», загадчыкам аддзелу навукі й мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гг. — загадчык аддзелу прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гг. — супрацоўнік аддзелу прозы й паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Гісторыя хваробы» (1989)
  • «Смута» (1994)
  • «Шчарбаты талер» (1999)
  • «Афганская шкатулка» (2002)
  • «Нічые» (2009)
  • «Мяжа» (2011)
  • «Ланцуг» (2012)
  • «Ціша» (2014)

Узнагароды

  • другая прэмія конкурсу кароткага апавяданьня, які праводзіўся газэтай «Звязда» разам з саюзам пісьменьнікаў (1994, за апавяданьне «Каму стаім?»)[1]
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
  • Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» 2014 за кнігу «Ціша»[2].

Літаратура

  • Андрэй Міхайлавіч Федарэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads