Андрэй Якімаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Які́маў (нар. 17 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнэрам Андрэя быў ягоны бацька. Пазьней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 году правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасьля вяртаньня стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтану», дзе звычайна выходзіў на замену. У сакавіку 2013 году перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым гульцом сэзону 2013 году. У студзені 2014 году зноўку стаў гульцом «Нафтану». Спачатку толькі выходзіў на замену, а ўлетку стаў выходзіць у стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 году атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.

У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але не падышоў клюбу[4]. Пасьля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», зь якім у лютым 2015 году падпісаў папярэдні кантракт[5], аднак у сакавіку, гэтак і ня стаўшы гульцом «Граніту», вярнуўся ў «Нафтан»[6]. У сэзоне 2015 году пачаў зьяўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на зьмену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 году накіраваўся ў гарадзенскі «Нёман», зь якім у лютым склаў кантракт[7]. У складзе «Нёману» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сэзоне 2017 году адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасьля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[8]. У сэзоне 2018 году заставаўся гульцом першай адзінаццаткі, толькі ў канцы сэзону стаў часам заставацца на лаве запасных. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі яшчэ на год[9]. У пачатку сэзона 2019 году гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.

У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Нёман»[10], аднак у студзені вярнуўся і склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом пачатковага складу і ўзяў удзел ва ўсіх 30 матчах Найвышэйшае лігі. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[12]. У сэзоне 2021 году заставаўся гульцом асновы. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» яшчэ на сэзон[13]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог гарадзенскаму клюбу стаць срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[14]. Тое самае зрабіў праз год перад пачаткам чарговага сэзону[15].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads