Антоніё Начэрына

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніё Начэрына
Remove ads

Анто́ніё Начэры́на (па-італьянску: Antonio Nocerino; нар. 9 красавіка 1985 году, Нэапаль, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Першыя гады

Антоніё пачаў сваю кар’еру ў «Ювэнтусе» пасьля пэрыяду арэнды ў «Авэліна» й «Джэноа», які набыў 50% правоў на яго, паколькі Дамэніка Крышыта зьехаў у Турын. У ліпені 2007 году «Ювэнтус», які валодаў 50% правоў на гульца, купіў рэштку правоў у «П’ячэнцы», заплаціўшы 3,7 мільёну эўра. У ліпені 2008 году Начэрына перайшоў у «Палерма», як частка платы «Ювэнтусу» за Амаўры.

«Мілян»

31 жніўня 2011 году падпісаў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[4][5]. Сума ўгоды склала 500 тысячаў эўра, а таксама палова правоў на 19-гадовага абаронцу Рыкарду Фэрэйра, які перайшоў у «Мілян» з «Бэнфікі» на правах вольнага агента тым жа летам. Трэнэр «Міляну» Масыміліяна Алегры бачыў у Начэрына замену атрымаўшаму цяжкую траўму калена Мат’ё Фляміні[6].

У 7-м туры чэмпіянату Італіі ў матчы супраць «Палерма» Начэрына забіў свой першы гол за «Мілян». А ў 9-м туры ў хатнім матчы супраць «Пармы» Начэрына нечакана зрабіў хет-трык, стаўшы найлепшым гульцом матчу. Для паўабаронцы гэта быў першы ў кар’еры хет-трык. 2 сьнежня Антоніё забіў свой пяты мяч у чэмпіянаце Італіі, на гэты раз у гасьцёх у браму «Джэноа». Да сярэдзіны сакавіка 2012 году Антоніё забіў яшчэ 4 мячы ў чэмпіянаце Італіі, давёўшы агульны лік сваіх мячоў у сэзоне да 9. Характэрна, што за ўсю кар’еру да «Міляну» Антоніё ў 150 матчах у Сэрыі А забіў ўсяго 6 мячоў.

Улетку 2012 году Начэрына зьмяніў свой нумар у клюбе на 8 пасьля сыходу Джэнара Гатуза ў швайцарскі «Сіён». Ён сказаў, што гэта ёсьць «вялікі гонар», атрымаць кашулю з нумарам 8, зрабіўшыся такім чынам пераемнікам Джэнара[7]. Аднак на наступны сэзон ён зьмяніў гульнёвы нумар на 23 пасьля сыходу з каманды былога капітана Масыма Амбразыні.

«Ўэст Гэм Юнайтэд»

25 студзеня 2014 году Антоніё падпісаў кантракт з клюбам ангельскай Прэм’ер-лігі «Ўэст Гэм Юнайтэд», перайшоўшы ў клюб на правах арэнды да канца сэзону[8]. Дэбютаваў на Імглістым Альбіёне ў сустрэчы супраць «Чэлсі» 29 студзеня на Стэмфард Брыдж, выйшаўшы на замену Кевіну Нолану на 80 хвіліне матча, які скончыўся зь лікам 0:0[9].

Міжнародныя выступы

У зборнай Італіі Антоніё дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёвай Афрыцы 17 кастрычніка 2007 году. Наступны раз згуляў за зборную праз 3,5 году ў сакавіку 2011 году супраць каманды Славеніі. З 2011 году стаў асноўным гульцом зборнай, правёўшы за год 8 гульняў, у тым ліку 4 матчы ў адборачным турніры да Эўра-2012.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads