Ані Эрно
француская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ані́ Эрно (па-француску: Annie Ernaux; 1 верасьня 1940, Лільбон, Нармандыя, Францыя) — француская пісьменьніца, прафэсарка літаратуры, фэміністка[1], ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2022 году[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Дзявочае прозьвічша Дзюшэн. Дзяцінства правяла ў Нармандыі. Навучалася ва ўнівэрсытэце Руана, потым Бардо. На сёньняшні дзень Ані Эрно зьяўляецца жывой клясыкіняй, адной з самых папулярных ва ўнівэрсытэцкіх колах пісьменьніцай — ейныя тэксты аналізуюцца, дасьледуюцца, на ўсе ейныя раманы напісаныя і абароненыя сотні дысэртацыяў па сацыялёгіі, літаратуры і гендэрных дасьледаваньнях[3].
Творчасьць
Асноўная частка твораў пісьменьніцы напісана на аснове аўтабіяграфічнага матэрыялу ў сацыялягічным стылі[4]. Пад гэтым стылем варта разумець рэвізыю панятку аўтабіяграфіі, у якой інтымнае, прыватнае заўсёды ахоплівае і выкрывае сацыяльны кантэкст, сацыяльную гісторыю[5]. У творах пісьменьніцы ўсюль бачыцца гэты аўтабіяграфічны ці сацыялягічны стыль: у раманах «Месца», «Сорам» у цэнтры паўстае тэма сацыяльнага росту ейных бацькоў, у рамане «Здранцьвелая жанчына» яна распавядае пра сваё замужжа, у раманах «Занятак» і «Простая жарсьць» яна піша пра свае каханьні, у рамане «Падзея» аўтарка раскрывае тэму спарону, які яна зрабіла ў маладосьці, калі спароны былі забароненыя ў Францыі. Два асобныя тэксты яна прысьвяціла сваёй маці — у рамане «Я так і ня выйшла з сваёй начы» аўтарка закранае праблему хваробы Альцгаймэра, на якую захварэла маці, а ў тэксьце «Кабета» апісала ейную сьмерць[6]. Зрэшты, у рамане «Выкарыстаньне фота» А. Эрно распавяла пра тое, як яна перажыла рак грудзей[7]. Падаецца, простая і цікавая цытата з раману «Гады» цудоўна рэзюмуе як усю творчасьць пісьменьніцы, так і асноўную прычыну, па якой яна піша: «Захаваць што-небудзь з тых часоў, якія мы пакінулі навечна»[8].
У канцы 2021 году ў Вільні ў выдавецтве «Gudų Kultūros Draugija» зьявіўся пераклад рамана «Падзея» на беларускую мову[9]. Зрэшты, раман «Падзея» быў экранізаваны францускай рэжысэркай Адрэ Дзіван і ўганараваны «Залатым львом» на 78-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі ў верасьні 2021[10].
6 кастрычніка 2022 года атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Швэдзкая акадэмія прысудзіла ўзнагароду «за сьмеласьць і клінічную вастрыню, зь якімі яна раскрывае карані, адчужанасьць і калектыўныя абмежаваньні асабістай памяці»[11].
Remove ads
Бібліяграфія
- Les Armoires vides, Gallimard, 1974
- Ce qu’ils disent ou rien, Gallimard, 1977
- La Femme gelée, Gallimard, 1981
- La Place, Gallimard, 1983
- Une femme, Gallimard, 1988
- Passion simple, Gallimard, 1992
- Journal du dehors, Gallimard, 1993
- «Je ne suis pas sortie de ma nuit», Gallimard, 1997
- La Honte, Gallimard, 1997
- L'Événement, Gallimard, 2000
- La Vie extérieure, Gallimard, 2000
- Se Perdre, Gallimard, 2001
- L’Occupation, Gallimard, 2002
- L’Usage de la photo, Gallimard, 2005
- Les Années, Gallimard, 2008 (ISBN 9782070779222)
- L’Autre Fille, coll. «Les Affranchis», NiL Éditions, 2011
- L’Atelier noir, éditions des Busclats, 2011
- Retour à Yvetot, éditions du Mauconduit, 2013
- Regarde les lumières mon amour, Raconter la vie, Seuil, 2014
- Mémoire de fille, coll. Blanche, Gallimard, 2016, 160 p. (ISBN 9782070145973)
- Hôtel Casanova, coll. Folio 2 euros, mars 2020, 96 p. (ISBN 9782072884412)
- Le Jeune Homme, Gallimard, 5 mai 2022, 48 p.
Беларускія пераклады
Паасобныя творы на беларускую пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.[12][13][14]
- Падзея / Ані Эрно [прадмова і пераклад: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2021. — ISBN 978-9955-578-22-2
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads