Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» — парлямэнцкая фракцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», што дзеіла з 15 траўня 1990 да 9 студзеня 1996 году ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Складалася з 26 сяброў, частка зь якіх дагэтуль належала да КПСС.

Дзейнасьць

Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў траўні 1991 году 1-м сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзеньне пасады прэзыдэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 году на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненьні дзейнасьці КПСС і камсамолу, а таксама аб зьняцьці Міколы Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савету (ВС). 25 жніўня 1991 году на прапанову дэпутатаў Апазыцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясьціў незалежнасьць Беларусі. Увосень 1991 году Апазыцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазьней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасьні 1991 году на прапанову Апазыцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 году 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супроць прызначэньня неадпаведнага Канстытуцыі рэфэрэндуму[2].

Remove ads

Удзельнікі

Больш інфармацыі Імя, Выбарчая акруга ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads