Арабаўшчына
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара́баўшчына[1] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавічаў. Арабаўшчына ўваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавету.
Непадалёк месьціцца славутае Калдычэўскае возера.
Remove ads
Гісторыя
У 1996 годзе непадалёку ад Арабаўшчыны разьбіўся самалёт, якім кіраваў лётчык Уладзімер Карват у час выкананьня навукова-трэніровачнага палёту.
Насельніцтва
- 2010 год — 535 чалавек
- 2006 год — 630 чалавек
- 1999 год — 645 чалавек
Інфраструктура
Ёсьць базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.
Інфармацыя для турыстаў
- У ваколіцах вёскі знаходзіцца бэтонныя бліндажы з часоў І Сусьветнай вайны.
Помнікі
- Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узьведзены прыкладна ў 1928. З бэтону, выява арла і трох крыжоў.
- Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Ўладзімеру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабою ўкапаны ў зямлю хвост самалёту.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads