Арнольд Зомэрфэльд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арнольд Зомэрфэльд
Remove ads

Арно́льд Яга́нэс Вільге́льм Зо́мэрфэльд (па-нямецку: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 сьнежня 1868, Каралявец — 26 красавіка 1951, Мюнхэн) — нямецкі фізык-тэарэтык і матэматык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Разам з Максам Плянкам, Альбэртам Айнштайнам ды Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізыкі, якія на пачатку XX стагодзьдзя стварылі новы падмурак сучаснай фізыкі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізыкі зь яе галоўным напрамкам — квантаваю мэханікаю і тэорыяю адноснасьці. Зомэрфэльд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спэктраў вадароднага атаму, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфэкта Зэемана, усталяваў шэраг спэктраскапічных заканамернасьцяў, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі й адпаведныя правілы адбору.

Акрамя таго, Зомэрфэльд разьвіў паўклясычную тэорыю мэталаў, займаўся праблемамі клясычнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджваньне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спэцыяльнай тэорыі адноснасьці, гідрадынамікі і інжынэрнай фізыкі, матэматычнай фізыкі.

Зомэрфэльд быў ня толькі выдатным навукоўцам, а й таленавітым выкладчыкам. Ён заклаў буйную мюнхэнскую школу тэарэтычнай фізыкі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства ягоных асыстэнтаў, асьпірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізыкамі і нобэлеўскімі ляўрэатамі.

Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненьні ў галіне квантавай тэорыі атаму, сам Зомэрфэльд так я ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 роках[6].

Памёр празь некалькі тыдняў пасьля зьбіцьця аўтамабілем на вуліцы. Ягоным імем названы Цэнтар тэарэтычнай фізыкі пры Мюнхэнскім унівэрсытэце[7].

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Мэдаль Гельмгольца (1917)
  • Мэдаль Матэуччы (1924)
  • Мэдаль Макса Плянка (1931)
  • Мэдаль Лёрэнца (1939)
  • Мэдаль Эрстэда (1948)
  • Чалец Баварскай (1908), Бэрлінскай, Гётынгенскай акадэмій навук
  • Замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства (1926), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Акадэміі навук СССР (чалец-карэспандэнт з 1925, ганаровы чалец з 1929), Акадэміі дэі Лінчэі, Індыйскай акадэміі навук у Бангалёры(en), Каралеўскага таварыства навук ва Упсале(en), Аўстрыйскай, Вугорскай і Гішпанскай акадэмій навук(en)
  • Ганаровыя доктарскія ступені ўнівэрсытэтаў Ростаку, Ахену, Калькуты, Атэн
Remove ads

Ушанаваньне памяці

  • У 1970 року імем Арнольда Зомэрфэльда названы кратэр з адваротнага боку Месяцу
  • У ягоны гонар названая малая плянэта (32809) Зомэрфэльд, адкрытая ў 1990 року

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads