Вольфганг Паўлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́льфґанґ Эрнст Фрыдрых Па́улі (па-нямецку: Wolfgang Pauli; 25 красавіка 1900, Вена — 15 сьнежня 1958, Цюрых) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году. Зрабіў вялізарны ўнёсак у разьвіцьцё квантвае мэханікі, квантавай электрадынамікі, фізыцы магнетызму, тэорыі адноснасьці ды агульнай тэорыі поля, фізыцы элемэнтарных часьцінак. Прадказаў існаваньне нэўтрына, сфармуляваў прынцып выключэньня (забароны).
Remove ads
Жыцьцё і кар’ера
Вольфганг Паўлі нарадзіўся ў сям’і вядомага прафэсара хіміі. З маленства праявіў выключныя матэматычныя здольнасьці. Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў скончыў гімназію ў Вене. Адразу напісаў артыкул, прысьвечаны энэргіі гравітацыйнага поля, які потым быў надрукаваны ў часопісе «Physicalische Zeitschrift». Паступіў у Мюнхэнскі ўнівэрсытэт, дзе ягоным навуковым кіраўніком стаў Арнольд Зомэрфэльд. Паўлі атрымаў ступень доктара ў 1921 годзе[8]. У 1921 годзе працаваў асыстэнтам у Гётынгене (ў М. Борна). У 1922 годзе працаваў у Капэнгагене (ў Нільса Бора). Ад 1923 да 1928 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Гамбургу. У 1924 годзе выявіў прынцып забароны, які зараз завецца прынцыпам Паўлі. Ад 1928 году займаў катэдру тэарэтычнай фізыкі Вышэйшай тэхнічнай школы ў Цюрыху. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Інстытуце вышэйшых дасьледаваньняў (Прынстан, ЗША). У 1945 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за ўнёсак у разьвіцьцё квантавай тэорыі. Пасьля заканчэньня вайны вярнуўся ў Цюрых, дзе працаваў да сьмерці. Памёр 15 сьнежня 1958 году ад раку падстраўнікавай залозы.
Remove ads
Унёсак у навуку
Зрабіў значны ўнёсак у фізыку элемэнтарных часьцінак. У 1931 годзе выказаў гіпотэзу існаваньня нэўтрына - безмасавай часьціцы, якая забясьпечвала закон захаваньня энэргіі пры бэта-распадзе. У 1950-я сфармуляваў CPT-тэарэму.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads