Арцём Скітоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Скіто́ў[2] (нарадзіўся 21 студзеня 1991 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец віцебскага футболу, з 2008 году выступаў за дубль клюбу Віцебск», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сэзоне 2011 году трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клюбу, але паводле вынікаў сэзону «Віцебск» страціў месца ў найвышэйшай лізе. У студзені 2012 году Арцём праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клюбе. У студзені 2013 году зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага завяршэньня сэзону 2013 году[5].
У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазыцыі правага абаронцы, да таго звычайна гуляў як паўабаронца. Дапамог віцебскаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў найвышэйшую лігу і дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка Беларусі. У студзені 2015 году стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у найвышэйшай лізе[7].
22 сакавіка 2015 году гулец забіў мяч у браму менскага «Дынама» ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі, які дапамог атрымаць гасьцявую перамогу зь лікам 1:2[8]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазыцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 годц атрымаў траўму, празь якую выбыў да сканчэньня сэзону. У наступным годзе вярнуў сабе месца ў першай адзінаццатцы.
У сэзоне 2018 году стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала зьяўляцца ў першым складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[9]. У студзені 2023 году, не зважаючы на паніжэньне «Віцебску» да Першай лігі, пастанавіў застацца ў клюбе на новы сэзон[10]. У пачатку 2023 году перадаў функцыі капітану каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне зь «Віцебскам»[11]. Гульня 18-га тура супраць койданаўскага «Арсэнала» сталася для вэтэрана 250-й у Найвышэйшай лізе[12]. Перад пачаткам сэзону 2025 году Скітоў пастанавіў скончыць кар’еру[13].
Remove ads
Дасягненьні
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads