Арэхаўка (Старадароскі раён)
вёска ў Новадароскім сельсавеце Старадароскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́хаўка[4] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Арэхаўка ўваходзіць у склад Новадароскага сельсавету. За 28 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі на лініі Баранавічы — Асіповічы, 176 км ад Менску. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе празь вёску Паставічы і далей па аўтадарозе Івацэвічы — мяжа Расеі.
Remove ads
Гісторыя
У 19 стагодзьдзі фальварак у Новадароскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе 2 двары, 10 жыхароў; межаваў з хутарам Арэхаўка (5 двароў, 32 жыхары). У 1908 годзе на хутары 1 двор, 10 жыхароў. У лютым — сьнежні 1918 году акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — войскамі Польшчы. Ад 1919 году ў БССР. Ад 20 жніўня 1924 году ў Новадароскім сельсавеце Старадароскага раёну Слуцкай, ад 9 чэрвеня 1927 году Бабруйскай акруг. У 1926 годзе хутар (1 двор, 7 жыхароў)[1].
Remove ads
Насельніцтва
- 2013 год — 3 жыхары, 2 двары[1]
- 2010 год — 8 жыхароў
- 1999 год — 25 жыхароў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads