Арэхаўна
вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́хаўна[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Арэхаўна. Уваходзіць у склад Бабыніцкага сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 16 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Полацку, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына.
Арэхаўна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Арэхаўна ўпамінаецца ў XVI ст. Гэтыя землі каля 1521 году ад вялікага князя Жыгімонта Старога атрымаў Іван Корсак, гараднічы полацкі.
З 1552 году дваром Арэхаўна, дзе было 50 радзінаў, валодаў сын Я. Корсака Баркулаб. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Арэхаўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Забелаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Арэхаўна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Арэхаўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Арэхаўна вярнулі БССР, у Бабынавіцкі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Арэхаўне было 10 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 256 чал. (124 муж. і 132 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 81 жан., сялянаў зямянскіх 50 муж. і 49 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 2 муж.[3]; 1886 год — 205 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1990 год — 18 чал.[5]; 1995 год — 18 чал.[6]; 1998 год — 18 чал.; 1999 год — 10 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 16 чал.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Прысядзібны парк
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Забелаў (XVIII ст.)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1834)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads