Арэхаўск

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэхаўск
Remove ads

Арэ́хаўск[3], Арэхі-Выдрыца — мястэчка ў Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера і рацэ Выдрыцы, каля вытоку ракі Аршыцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці (само паселішча адміністрацыйна падпарадкоўваецца раёну). Насельніцтва на 2018 год — 2359 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Воршы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна (лінія Ворша — Смаленск).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў ХVII стагодзьдзі як вёска Арэхі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні князёў Сапегаў, пазьней Пацёмкіных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Арэхі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце. У 1792 годзе вёска належала да маёнтку Межаўскі Ключ, уладаньне Любамірскіх, 6 двароў.

У 1830-я гады ў Арэхах было 13 двароў. У гэты час тут збудавалі Траецкую царкву са званіцай; на будоўлі працавала каля 70 цесьляроў. У пачатку ХХ ст. — 29 двароў, каля Арэхаў працаваў завод сухой перагонкі драўніны (150 працоўных). У 1910 годзе вакол заводу ўзьнікла паселішча Выдрыца (сваю назву атрымала ад аднайменнага ўрочышча). У 1917 годзе па закрыцьці заводу яна стала сельскім паселішчам.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Выдрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Выдрыцу вярнулі БССР, дзе яна ўвайшла ў Аршанскі раён. У 1929 годзе з пачаткам будаваньня Беларускай ГРЭС Выдрыцу аб’ядналі з в. Арэхамі і пераўтварылі ў працоўны пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца; электрастанцыя спачатку называлася Асінаўская ДРЭС. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

11 ліпеня 1946 году Арэхі-Выдрыца атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і новую назву Арэхаўск. У 1946—1956 гадох мястэчка было цэнтрам раёну. 8 красавіка 2004 году Арэхаўскі пасялковы савет ліквідавалі, замест яго ўтварылі адпаведны сельсавет (Арэхаўск не ўваходзіць у яго склад, але зьяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[4].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 120 чал.; 1857 год — 151 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 110 чал.; 1910 год — 417 чал.; 1940 год — 5,5 тыс. чал.; 1960 год — 4174 чал.; 1969 год — 5,3 тыс. чал.; 1990 год — 4,3 тыс. чал.[6]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,1 тыс. чал.[7]; 2009 год — 2755 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 2402 чал.[9]; 2017 год — 2396 чал.[10]; 2018 год — 2359 чал.[1]

Інфраструктура

У Арэхаўску працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, 2 дзіцячыя ясьлі-сады, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, дом побыту, аптэка, пошта.

Remove ads

Эканоміка

Завод кандэнсатараў «Лантан», ільнозавод, цяплічны камбінат, дзялнкі Лукомскага будаўнічага кіраваньня і «Белэнэргарамналадкі», Беларуская ГРЭС.

Транспарт

За 3 км на захад ад Арэхаўску — міжнародная аўтамагістраль Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Празь мястэчка праходзіць рэспубліканская дарога Лёзна — Арэхаўск (Р109).

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Каля Арэхаўску, на беразе возера, археалягічны помнік — курганны могільнік (26 насыпаў; выявіў у 1926 годзе Д. Васілеўскі, дасьледаваў у 1981 годзе М. Лашанкоў).

  • Сядзіба Хлюсьцінаў (канец ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1832—1838)
  • Электрастанцыя (1927—1930) — першая ў Беларусі, збудаваная паводле пляну «ГОЭЛРО»[11]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads