Астражанка
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астража́нка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад ракі Убраці, за 38 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Мазыр, за 26 км ад прыстані ў горадзе Петрыкаве (на рацэ Прыпяці). Астражанка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Астражанскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1609 годзе як сяло.
З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі вёску і загубілі 71 жыхара.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 43 двары, 350 жыхароў; 1900 год — 73 двары, каля 600 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 17 чалавек
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 125 двароў, 769 жыхароў; маёнтак — 23 жыхары; 1940 год — 190 двароў, 820 жыхароў; 1969 год — 245 двароў, 962 жыхары; 1998 год — 222 двары, 538 жыхароў; 1999 год — 509 жыхароў; 2000 год — 203 двары, 460 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 322 жыхары
Інфраструктура
Вэтэрынарны пункт, лясьніцтва. Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астражанка».
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Помнік землякам.
Страчаная спадчына
- Праваслаўная царква (пабудаваная ў 1779 годзе)
Выхадцы
Радзіма беларускага пісьменьніка М. Ф. Капыловіча.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads