Авіеда
грамада Астурыі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авіе́да (па-гішпанску: Oviedo, па-астурыйску: Uviéu) — горад на поўначы Гішпаніі, сталіца Астурыйскага княства й правінцыі Астурыя. У горадзе маецца хрысьціянская рэліквія хустка з Авіеда, якая ўхваляецца ў Авіедаа з IX стагодзьдзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.

Remove ads
Гісторыя
Як мяркуецца, горад быў заснаваны двума манахамі: Янам і Ноланам — у 761 годзе. У паселішчы ў хуткім часе было завершана будаўніцтва невялікага храма ў гонар Сьвятога Віцэнта. Тым ня менш, археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагодзьдзі.
У 794 годзе Авіеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаг зь ягонага пахода супраць хрысьціянскіх каралеўстваў[2].
Кароль Фруэла I, чацьвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Падчас панаваньня Альфонса II горад стаўся сталіцай каралеўства.
У гэты пэрыяд Авіеда стаўся цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкаваная вэстготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцыяў. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у час кіраваньня Раміра I.
Remove ads
Эканоміка
Эканоміка гораду моцна залежыць ад сэктара паслуг. У цэнтры Авіеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус гораду як адміністрацыйнага цэнтру рэгіёну падтрымлівае вялікую колькасьць працоўных месцаў у дзяржаўным кіраваньні.
Гарады-сябры
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads