Бабы (Менская вобласьць)
вёска ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабы́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу 1917 году — у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі 1917 году створана працоўная школа 1-ай ступені. На пачатак 1930-ый гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Энэргія», працавала кузьня.
З канца чэрвеня 1941 г. акупавана нямецкімі войскамі, вёска была спалена. Пасьля вайны была адноўлена.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 36 двароў, 220 жыхароў
- 1917 год — 57 двароў, 337 жыхароў.У маёнтку Азярычына памешчыка Шэвіча — 1 двор, 147 жыхароў
- 2002 год — 26 двароў, 55 жыхароў
- 2009 год — 56 чалавек[2]
Славутасьці
- Капліца могілкавая (XIX)
Асобы
- Аляксандар Прановіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
- Уладзімер Паўловіч — беларускі фізік
- Яўген Дзятлаў (1923—2003) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads