Бабінавіцкі заказьнік

рэспубліканскі заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабінавіцкі заказьнік
Remove ads

Бабі́навіцкі заказьнік[2] — рэспубліканскі заказьнік Беларусі, абвешчаны ў верасьні 1998 году на поўдні Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты Плошча, Краіна ...

Быў заснаваны для захаваньня краявідаў з каштоўнымі лясамі і рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. На 2004 год плошча складала 10 547 гектараў. Краявіды былі на 75 % з паверхневым заляганьнем азёрна-ледавіковых пяскоў і супескаў, а таксама на 25 % узвышаныя плятопадобныя з заляганьнем азёрна-ледавіковых суглінкаў і гліны. Плоскі рэльеф быў месцамі бугрысты з рачнымі далінамі і лагчынамі, выдмамі, камавымі і марэннымі ўзроркамі. Пераважалі дзярнова-слабападзолістыя і пясчаныя, супясчаныя і сугліністыя глебы. Пад лесам было 94 % земляў. У асноўным гэта былі хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы. Таксама сустракаліся паплавы і сухадольныя лугі. Расьлінны сьвет налічваў каля 500 відаў найвышэйшых судзінкавых расьлінаў, зь іх 11 было ў Чырвонай кнізе Беларусі: шыракалісты званочак, паўночная лінея і ажывальны луньнік, чарапіцавы шпажнік і мужчынскі ятрышнік. Жывёльны сьвет улучаў 145 відаў надземных хрыбетных, у тым ліку 11 відаў, занесеных у Чырвоную кнігу: чорны бусел, вялікі кулён і буры мядзьведзь, пугач і рысь, сплюшка і дамавы сыч[3]. У заказьніку месьціліся Зелянское возера і возера Сітна, а таксама вадасховішча Валкосьсе з гідраэлектрастанцыяй. У расьлінным сьвеце сустракаліся 460 відаў травяністых, 18 відаў хмызьнякоў і 17 відаў дрэваў. Праз Бабінавіцкі заказьнік працякалі 4 ракі: Лучоса, Чарніца, Вярхіта[4] і Ўзьменка[5].

24 сьнежня 2019 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № «Аб пераўтварэньні рэспубліканскіх заказьнікаў «Бабінавіцкі» і «Казьянскі», якія перасталі быць краявіднымі[6]. Паводле Пастановы, Бабінавіцкі заказьнік перадалі ў кіраваньне Лёзьненскага раённага выканаўчага камітэту. Яго плошчу пашырылі на 9 % да 11 514,72 га. Заказьнік месьціўся на 11 051,22 га (96 %) «Лёзьненскай лясной гаспадаркі» ў Бабінавіцкім і Дабрамысьлінскім лясьніцтвах, а таксама на 224,62 га ААТ «Віцебскі алеяэкстракцыйны завод», 190,74 га ААТ «Барсеева» і 48,14 га Лёзьненскага райвыканкаму[7]. Улетку 2021 году ў заказьніку стварылі экасьцяжыну даўжынёй 800 мэтраў, уздоўж якой усталявалі інфармацыйныя стэнды, агарадзілі мурашнікі і разьмясьцілі фэрамонныя пасткі для жукоў-караедаў. У стварэньні экасьцяжыны ўзялі ўдзел «Лёзьненская лясная гаспадарка», Лёзьненская раённая інспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама сярэдняя школа Дабрамысьляў[8].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads