Багнюкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багнюкі́ (па-польску: Bagniuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Багнюкі́[2]) — вёска (солтыства Бандары) у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Юшковым Грудзе) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
Багнюкі былі заснаваныя праўдападобна ў канцы 18 стагодзьдзя на месцы былога фальварку Міраёўшчына. Полі вёскі расшырыліся, калі ўлады ялаўскага стараства скасавалі ў 1847 г. фальварак у Рудні. У час эпідэміяў тыфу і халеры ў палове 19 ст. загінула палова насельніцтва вёскі. У 1911 г. пражывалі тут 111 чалавек, але ўсе выехалі ў бежанства ў Расею ў жніўні 1915 г.[4]. У міжваенны пэрыяд Багнюкі належалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 45 жыхароў (8 каталікоў, 37 праваслаўных; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Багнюкі былі далучаныя да гміны Міхалова. У 1950 г. у Багнюках пражывала 77 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads