Юшковы Груд
вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юшко́вы Груд (па-польску: Juszkowy Gród, на мясцовай беларускай гаворцы: Юшко́ў Груд[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Празь вёску праходзіць праходзяць ваяводзкія дарогі 686 і 687.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці на месцы). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
Праўдападобна вёска была заснаваная толькі на пачатку 19 ст., але ўжо ў 17 ст. непадалёк зь сёньняшнім Юшковым Грудам існавала корчма на шляху з Нарві ў Ялаўку. Юшковы Груд хутка разьвіваўся, бо ў 20-х гадах 19 ст. была заснаваная юшкоўская воласьць (з цэнтрам у Новай Луплянцы). У Юшкавым Грудзе пражывала ў 1857 г. 151 чалавек, але палова зь іх памерла ў эпідэміі халеры на пачатку 60-х гадоў 19 ст.. Жыхары вёскі ў час паўстаньня Кастуся Каліноўскага заснавалі невялікі паўстанцкі атрад, які быў разьбіты царкімі войскамі ў лесе 2 км ад вёскі. Да 1910 г. колькасьць жыхароў вёскі ўзрасла да 383 чалавек і ў Юшковым Грудзе была заснаваная праваслаўная парафія ў гонар Нараджэньня Божай Маці (раней парафіяльным цэнтрам зьяўлялася Ялаўка). Царква была пабудаваная ў 1912 г., а ўжо ў 1915 г. большасьць жыхароў Юшковага Груду выехала ў бежанства ў Расею. [4]. У міжваенны пэрыяд Юшковы Груд прыналежаў да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 141 жыхароў (32 каталікоў, 104 праваслаўных і 5 лютэранаў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[5]. Польскія ўлады не дазволілі паноўна адкрыць юшкоўскую парафію і да 1930 г. царква стаяла зарытай, толькі тады была адкрытая як філіяў парафіі ў Ялаўцы. Паноўнае адкрыцьцё самастойнай парафіі адбылося толькі ў 1942 г., ужо ў час нямецкай акупацыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Юшковы Груд быў далучаны да гміны Міхалова. У 1950 г. у Юшковым Грудзе пражывала 242 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].
Remove ads
Ураджэнцы
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads