Бандары (Польшча)
вёска ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бандары́ (па-польску: Bondary, на мясцовай беларускай гаворцы: Бандары́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Remove ads
Побач зь вёскай працякае рака Нараў. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687. Побач зь вёскай знаходзіцца галоўная плаціна Семяноўскага вадасховішча.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
У 80-х гадах 18 ст. ялоўскі стараста пасяліў над ракой Нараў бондараў, якія прадавалі сваю прадукыю ў Мазовію. Яшчэ ў 1859 г. усе 5 сем’яў, якія пражывалі ў Бандарах, займаліся бондарствам. Пасьля эпідэміяў 60-х гадоў 19 ст. вёска стала хутка разьвівацца і ў 1910 г. налічвала 114 жыхароў. У час Першай сусьветнай вайны ўсе Бандары падаліся ў бежанства, зь якога вярнулася толькі палова даваенных жыхароў[5]. У міжваенны пэрыяд Бандары прыналежалі да гміны Ялоўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (усе праваслаўныя і ўсе запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бандары былі далучаныя да гміны Міхалова. Калі ў 70-х гадах 20 ст. пачалася будова Семяноўскага вадасховішча, побач з Бандарамі быў пабудаваны Пасёлак Бандары для жыхараў затопленых вадасховішчам вёскаў (Боўтрыкі, Лука, Буды, Гарбары і Рудня). У выніку пабудовы кварталу шматпавярховых панэльных домаў колькасьць жыхароў Бандароў збольшылася з 63 у 1980 г. да 339 у 1990 г.[5].
Remove ads
Ураджэнцы
- Аляксандар Баршчэўскі (1930—2022) — беларускі паэт і літаратуразнавец, шматгадовы загадчык катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
- Уладзімер Казьбярук(1923—2016) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філялягічных навук, сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў[7].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads