Байдакі (зьніклая вёска)
даўні хутар, пазьней засьценак у межах сучаснага Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Байдакі́ [a] — даўні хутар, пазьней засьценак у межах сучаснага Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага


Найранейшую на сёньня згадку пра futor Baydaków сустракаем у тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 года, складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі. Хутар належаў да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[1]. Але ў 1733 годзе князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі ці не ўпершыню падпісаўся, акрамя іншага, «графам на Брагіне»[2], і, такім чынам, большасьць ранейшых заставаў, што да брагінскіх добраў, была спыненая.
У 1754 годзе з 6 двароў (×6 — прыкладна 36 жыхароў) хутара Байдакоў Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 27 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 3 злотых, 18 грошаў[3]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Расейская імпэрыя


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Байдакі ў складзе Рэчыцкай акругі апынуліся ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].
У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, Байдакі названыя ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 года[5]. Але Мікулічы, Байдакі, Пудакоў і іншыя паселішчы, якія раней належалі да Брагінскага маёнтку, пан М. Аскерка трымаў па сваёй жонцы пані Барбары Ракіцкай; на яе, імаверна, і былі запісаныя. Таму нядзіўна, што ўсе яны, урэшце, вернутыя сыну Рафалу Міхалу Аскерку, якому пашчасьціла вярнуцца зь сібірскай няволі. Гэта засьведчана ведамасьцю сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1801 году[6]. З мэтрычных запісаў той жа царквы 1796, 1797, 1801 гадоў вядомыя прозьвішчы байдакоўцаў — Байдак, Бандарэнка, Гуц, Іваніцкі, Кабашнік, Палхоўскі, Прымак, Шахніцкі[7].
Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» Мікуліцкай царквы 1822 году, вёска Байдакі з 53 душамі мужчынскага і 54 душамі жаночага полу, што месьцілася за 2 вярсты ад прыходзкай царквы, нібыта яшчэ належала пану Рафалу Аскерку[8], які спачыў, аднак, у 1818 годзе[9]. Пасьля вяртаньня Байдакоў да паноў Ракіцкіх, прыгонныя іх жыхары, падобна, былі пераселеныя ў Пудакоў, а іх месца занялі вольныя людзі каталіцкага веравызнаньня.


6 студзеня 1836 году ксёндз Тадэвуш Рагоўскі, вікары Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, ахрысьціў Анелю, дачку Казімера і Караліны Кастэцкіх, а кумамі выступілі Ян Андрэеўскі і Ванда Казачкоўская з Байдакоў[10]. Вёска Байдакі згаданая ў 1848 годзе, калі 19 лістапада сьвятар Міхаіл Казьлякоўскі, настаяцель Мікуліцкай Богаяўленскай царквы, ахрысьціў Марка, сына рыма-католіка Сымона і праваслаўнай Мар'яны, як запісана ў мэтрыцы, Казачэнкаў[b][12].
Ці не астатні ўпамін пра засьценак Байдакі сустрэты ў «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», дзе засьведчана, што 5 ягоных жыхароў мужчынскага полу і 1 жанчына заставаліся парафіянамі Астраглядавіцкага касьцёлу[13].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads