Баравое (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баравое (Гомельская вобласьць)
Remove ads

Бараво́е[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці пры ўпадзеньні ў яе Выгошчы і Літошы, за 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Глушкавічы (Р36). Баравое ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Бараўскога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Айконім Баравое паходзіць ад слова «бор» (хваёвы лес) — паселішча ў бары.

Гісторыя

Упершыню населены пункт згадваецца ў 1763 годзе як сяло.

З 20 жніўня 1924 па 22 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.

У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 33 жыхары.

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1763 год — 17 дымоў, 70 сялян муж. полу; 1789 год — 25 дымоў, 174 жыхары (ад 1 да 16 гадоў — 36 муж. і 39 жан., ад 16 да 30 — 25 муж. і 23 жан., ад 30 да 45 — 12 муж. і 15 жан., ад 45 да 60 — 3 муж. і 7 жан., старэйшых за 60 гадоў — 9 муж. і 5 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 15 двароў, 137 жыхароў; 1847 год — 132 жыхары (58 муж. і 74 жан.); 1886 год — 28 двароў, 204 жыхары; 1897 год — 68 двароў, 539 жыхароў, зь іх 277 муж. i 262 жан. Паводле габрэйскай энцыкляпэдыі — 554 жыхары, зь іх 82 габрэі.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 108 двароў, 742 жыхары; 1917 год — 131 двор, 871 жыхар (432 муж. і 439 жан., зь іх 719 беларусаў, 152 інш.); 1923 год — 960 жыхароў; 1924 год — 239 двароў, 1360 жыхароў; 1925 год — 239 двароў, 1360 жыхароў; 1940 год — 252 двары, 1256 жыхароў; 1970 год — 1484 жыхары; 1995 год — 412 двары, 1380 жыхароў; 1998 год — 428 двароў, 1212 жыхароў; 1999 год — 1215 жыхароў; 2000 год — 408 двароў, 1192 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1040 жыхароў

Інфраструктура

У вёсцы знаходзяцца майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, лясьніцтва, участак Ельскага лясгасу, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, 2 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Баравое».

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

  • Драўляная царква ў імя Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы. Пабудаваная ў 1998 годзе, на месцы старой драўлянай царквы.

Страчаная спадчына

  • Драўляная царква ў імя Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы. Пабудаваная ў XVIII стагодзьдзі, разбураная ў 1995 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads