Бахань

былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бахань — былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Баханскага сельсавету. Разьмешчана за 27 км на паўднёвы захад ад Прапойску, за 97 км ад Магілёва, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Быхаў на лініі МагілёўЖлобін.

Рэльеф раўнінны, у цэнтры вадаём, на поўдзень, захад ад вёскі і празь яе праходзілі мэліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўкай (прытокам р. Дняпра).

Транспартныя сувязі на мясцовай дарозе празь в. Вялікая Зімніца, в. Малая Зімніца і далей па шашы ДоўскПрапойск. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, адселена.

Remove ads

Гісторыя

Вядома паводле пісьмовых крыніцаў з 1567 году як сяло ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасьць. У 1586 годзе Боханы ў Рагачоўскай воласьці, дзяржаўная ўласнасьць. Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ва ўладаньні Міхала і Аляксандра Валяр’янавічаў Юдыцкіх у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расейскай імпэрыі.

У 1841 годзе пабудавана драўляная царква. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце, уласнасьць памешчыка. У 1864 годзе адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1889 годзе навучалася 40 хлопчыкаў. Непадалёку быў аднайменны маёнтак, гаспадар якога меў у 1862 годзе 1311 дзесяцінаў зямлі і карчму. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калёсным, кушнерскім, кавальскім, бандарным і кравецкім промысламі.

У 1897 годзе меліся крама, 2 хлебазапасныя магазіны (адкрыты не пазьней 1882 году), фэльчарска-акушэрскі пункт, заезны дом.

Найноўшы час

У 1909 годзе дзейнічалі казённая вінная крама і лячэбніца.

На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых. З 1919 году ў Быхаўскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР, з 20 жніўня 1924 году ў Журавіцкім, з 8 ліпеня 1931 году ў Быхаўскім, з 12 лютага 1935 году ў Доўскім, з 5 красавіка 1935 году ў Журавіцкім, з 12 сьнежня 1956 году ў Быхаўскім, з 31 сакавіка 1958 году ў Слаўгарадзкім, з 25 сьнежня 1962 году ў Быхаўскім, з 6 студзеня 1965 году ў Слаўгарадзкім раёнах Магілёўскай акругі БССР (да ліпеня 1930), Гомельскай вобласьці (15 студзеня 1938 — 17 сьнежня 1956), з 17 сьнежня 1956 году ў Магілёўскай вобласьці. 2 чэрвеня 1919 году адкрыта хата-чытальня. У 1924 годзе арганізавана сельскагаспадарчае таварыства, якое аб’ядноўвала 60 гаспадарак. З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету. У 1930-я гг. вяскоўцы былі аб’яднаныя ў калгас імя А. В. Суворава.

У Нямецка-савецкую вайну з жніўня 1941 году да 25 лістапада 1943 году акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У братэрскай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 97 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 227 жыхароў зь вёсак Баханскага сельсавету. У памяць аб іх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўзьведзены мэмарыяльны мур, на якім 2 дошкі зь імёнамі загінулых.

У склад сельсавету ўваходзілі 4 вёскі і 9 пасёлкаў. Да 1977 году ў склад сельсавету ўваходзіў таксама пасёлак Паленава, які перастаў існаваць.

Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

У 1990 годзе ў вёсцы разьмяшчаліся вытворчая брыгада, жывёлагадоўчы комплекс, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, лесапільня, устаноўка па прыгатаваньні вітаміннай мукі, былі клюб, бібліятэка, 8-гадовая школа, інтэрнат, лекарскі ўчастак, аптэка, крама, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Ліквідавана 26 лютага 2002 году[2].

Remove ads

Пляніроўка

Праект пляніроўкі і забудовы быў распрацаваны ў 1984 годзе Магілёўскім філіялам інстытуту «Белкалгаспраект».

Пляніровачна складалася з паўночнай, заходняй і ўсходняй частак, падзеленых паміж сабою мэліярацыйным каналам і штучным вадаёмам. Кожная частка мела простакутную сетку вуліцаў, забудаваных двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Уздоўж вадаёму, паміж паўночнай і ўсходняй часткамі, разьмяшчаўся грамадзкі цэнтар. Тут жа было пабудавана шмат мураваных адна- і двухпавярховых жылых дамоў. Вытворчы сэктар разгрупаваны ў розных частках вёскі, на поўдзень — калгасны сад.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе:
    • 1747 — 66 двароў.
    • 1799 — 58 двароў, 577 жыхароў.
  • XIX стагодзьдзе:
    • 1858 — 46 рэвіскіх душ.
    • 1880 — 86 двароў, 528 жыхароў.
    • 1897 — 134 двары, 270 жыхароў.
  • XX стагодзьдзе:
    • 1909 — у в. Бахані 1 — 100 двароў, 798 жыхароў, у в. Бахні 2 — 43 двары, 300 жыхароў.
    • 1917 — у в. Бахань 1 — 104 двары, 760 жыхароў, у в. Бахань 2 — 333 жыхары.
    • 1990 — 189 гаспадарак, 498 жыхароў.

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў[3].
  • Помнік землякам[3].

Асобы

  • Уладзімер Дзедушкін (нар. 1954) — беларускі палітык.
  • Марыя Яхімаўна Новікава (1935—2018) — савецкі перадавік вытворчасьці, Герой Сацыялістычнай Працы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads