БелКава
харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«БелКава» — харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1946 годзе ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць) у якасьці арцелі «9 траўня».
На 2024 год вырабляла збожжавую і звычайную каву, а таксама 27 найменьняў затавак пад таварным знакам «Велес»[6]. Уваходзіла ў 5-ку найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Ашмянаў[7].
Remove ads
Вырабы
На 2024 год «БелКава» вырабляла:
- 9 найменьняў збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю ў пакунках па 100 і 200 грамаў, у тым ліку 7 нераспушчальных[8];
- 8 найменьняў хуткараспушчальнай збожжавай кавы ў пакунках па 18 грамаў, у тым ліку капучына і лятэ[9];
- 11 найменьняў кавы ў пакунках па 2, 75, 100, 250 і 500 грамаў, у тым ліку 6 молатай і 4 распушчальнай, зь якіх па 2 грануляванай і сублімаванай[10];
- 10 найменьняў молатых і цэлых моназатавак у пакунках па 10 і 15 грамаў — духмяны, чорны і чырвоны перац, лаўровы ліст, каляндру, папрыку, кмен і карыцу[11];
- 6 найменьняў затавак бяз солі ў пакунках па 100 грамаў, у тым ліку для курыцы, рыбы і каўбасы[12];
- 19 найменьняў затавак у пакунках па 15, 20, 25, 30, 37 і 90 грамаў, у тым ліку кары і хмелі-сунэлі, а таксама для шашлыка, булёну і засолкі, глінтвайну, фаршу, бульбы, плову, морквы і катлетаў[13];
- 9 найменьняў харчовых дадаткаў у пакунках па 2, 10, 15, 30, 50 і 100 грамаў, у тым ліку кісель, жэлятын, разрыхляльнік цеста (харчовую соду), макавае начыньне, какава-парашок, дрожджы, лімонную кісьлю і ванілін[14].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1946 годзе Маладэчанская абласная рада прамысловай каапэрацыі заснавала ў Ашмянах (Беларуская ССР) прамысловую арцель «9 траўня». У склад арцелі ўвайшлі цэх сыропаў і налівак, гарбарны цэх, мукамольна-крупяная вытворчасьць, каўбасны цэх, хлебабулачны цэх, кавальскі і бляшаны цэхі. 20 чэрвеня 1954 году «Маладэчанскі абласны харчовы камбінат» зацьвердзіў Загад аб пераўтварэньні арцелі ў «Ашмянскі раённы харчовы камбінат». 24 чэрвеня 1960 году прадпрыемства перайменавалі ў «Ашмянскі кансэрвавы завод». У сакавіку 1970 году завод далучылі да «Лідзкага камбінату харчовых канцэнтратаў». Вытворчасьць звузілі да збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, а таксама кукурузных палачак. Завод быў адзіным у Беларускай ССР вытворцам такіх вырабаў, якія таксама пастаўлялі ва ўсе 15 рэспублік Савецкага Саюзу. У сьнежні 1982 году пачалі ўстаноўку абсталяваньня абсмажваньня на газу, што дазволіла павялічыць вытворчую магутнасьць да 120 тонаў збожжавай і звычайнай кавы за месяц[15].
У ліпені 1993 году прадпрыемства стала самастойным пад назвай «Ашмянская кавава-цыкорная фабрыка». 27 сакавіка 1997 году фабрыку пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «БелКава»[16]. Да 2000 году пераважна абсмажвалі і пакавалі каву з давальніцкай сыравіны для пастаўкі ў Расею. Пасьля гэтага наладзілі выпуск уласнай молатай кавы. У 2010 годзе стварылі цэх затавак. Запусьцілі аўтаматычную лінію фасаваньня[15].
На 2014 год «БелКава» вырабляла звыш 2-х тонаў кавы штомесяц. Зялёнае зерне кавы закупалі ў Лацінскай Амэрыцы (Бразыліі), Індыі і Афрыцы. Нераспушчальную каву прадавалі ў зерні і молатай. Таксама выраблялі тузін найменьняў збожжавай кавы з аўсу, жыта і ячменю, якая складала 70 % вытворчасьці. Сярод іншага, выпускалі «Ячменна-аматарскі вітамінізаваны» напой для школьнага харчаваньня, які зьмяшчаў 10 вітамінаў, у тым ліку 6 з групы Б. Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўхваліла спажываньне гэтага напою з 3-х гадоў, таму яго таксама пастаўлялі ў дзіцячыя садкі і лякарні, у тым ліку за мяжу. У выпусканай збожжавай кавы таксама адсутнічалі абмежаваньні паводле абсягу і часу спажываньня. Іншыя 4 віды кавы мелі ў складзе ад 15 да 30 % кафэіну. Урэшце, выпускалі каву з цыкорыяй, імбіром і мэлісай[17].
У 2022 годзе запусьцілі вытворчасьць затавак бяз солі. Каля 40 % вытворчасьці склала смажаная кава. Сярод іншага, выпускалі харчовыя дадаткі, у тым ліку жэлятын, лімонную кісьлю і харчовую соду[18].
Кіраўнікі
- Андрэй Гарцуеў (2014 год)[17]
- Аляксандар Сушчэўскі (2016 год)[19]
- Уладзімер Галашэўскі (2024 год)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads