Novaja Varta
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Nо́vaja Vа́rta — грамадзкі, навуковы, літаратурнны часопіс. Заснаваны ў лістападзе 1931 году ў Вільні Беларускай студэнцкай карпарацыяй «Scorinia». Выходзіў на беларускай мове лацінкай. З 1931 году галоўны рэдактар выданьня — Кастусь Глінскі, трэці нумар рэдагаваў Тамаш Грышкевіч. Друкарня Я. Левіна на Нямецкай вуліцы ў доме 22. Выйшлі 3 нумары. Выданьне спынена ў сувязі з самаліквідацыяй «Скарыніі» у 1934 годзе.
Remove ads
Зьмест
Аьсвятляў грамадзкую і культурна-асвьветніцкую дзейцасьць беларускіх студэнтаў, узьнімаў пытаньні нацыянальна-вызвольнага руху, супрацоўніцтва з польскімі студэнцкімі арганізацыямі. Меліся рубрыкі: «Ад рэдакцыі»[1][2][3] і Хроніка[4][5][6].
Публікаваліся дыскусійныя матарыялы, у якіх разглядаліся розныя палітычныя кірункі разьвіцьця сусьветнага грамадзтва: Ян Зянюк — «Абавязак хвіліны»[7]; Аўген Бартуль — «У дарозе да новага ладу»[8] і «Адно з пытаньняў»[9]; «Барацьба з інтэлектам»[10].
Даследаваньні па гісторыі і літаратуры: Мікалая Шкялёнка — «Леў Сапега — вялікі канцлер літоўскі»[11][12]; Антон Навіна — «Крытычныя моманты ў жыцьці Купалы і Коласа — паводле іх твораў»[13][14].
Абмярковываліся падзеі культурна-грамадзкага жыцьця Заходняй Беларусі: «Чэцьверць веку існаваньня беларускай прэсы»[15]; «Заходн-беларускія заўвагі. Прэса.»[16]; «Наш спорт»[17][18]; пра менскае радыё пад крыптанімам «Č» «Хваля 1105»:
![]() |
Праграма радыёвяшчаньня нейкая чужая — габрэйская, расейская ці іншая, але не беларуская, хоць і надаецца пераважна ў беларускай мове. Неяк мала вельмі ў ёй беларускага элементу. Толькі песьні народныя ў мастацкім выкананьні разаграюць душу. | ![]() |
—«Č», [19] |
Таксама друкаваліся вершы, апавяданьні й пераклады: верш пад крыптанімам «ab» «Восень прыходзіць нанова…»[20]; вершы Xвёдара Ільяшэвіча «У гарадзкім садзе» і «Месячная казка»[21], апавяданьне Хведара Ільяшэвіча — «Бунт»[22] й урывак з раману Джонатана Сўіфта «Вандроўкі Гулівера за няведамых краінах»[23]; вершы «Тэрціны» Вячаслава Багдановіча пад псэўданімам «Віцяблянін»:
— Віцяблянін, [24] |
.
Remove ads
Крытыка, рэцэнзіі
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылки
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads