Боркі (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́ркі[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Першае пісьмовая згадка пра вёску датуецца 7 сакавіка 1576 году. Паводзячы абмер Слонімскага лясьніцтва, Дзьмітры Фёдаравіч Сапега моцна прастудзіўся і памёр у Борках 7 сакавіка 1576 году, але пахавалі яго ў радавым маёнтку Недынгі[2].
У 1673 г. Боркі, дакладней Боркінскае староства, у склад якога ўваходзілі і суседнія вёскі, належала ўдаве Ганьне з Концеў Сапежанцы, жонцы абознага ВКЛ, ваяводы віленскага, гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі (1609 — 30 сьнежня 1665)[3].
Ганна Барбара Сапежанка, дачка Васіля Конца і Барбары з Хадкевічаў 6 траўня 1698 году даруе ўніяцкай царкве ў Борках дзьве валокі зямлі ў вёсцы Азярцы з правам уезду да пушчы і карыстаньнем язамі на рэчцы Грыўдзе. Зрабіла яна так у знак памяці аб цудадзейнай іконе Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая аб’явілася на сасьне ў недалёкім лесе 4 чэрвеня 1670 году[4]. Памерла Ганна Сапежанка 25 красавіка 1707 году і пахавана ў касьцёле ў Бяроза-Картускай, побач з магілай мужа — Паўла Сапегі.
У 1886 годзе ў вёсцы было 25 двароў, 286 жыхароў[5]. У 1905 г. у сяле пражывала 531 чалавек.
Перад вайной у вёсцы жыло 515 чалавек у 102 дварах[6]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцамі было спалена 90 дамоў, забіта 57 чалавек[6].
Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 170 чалавек
- 2005 год — 125 чалавек, 79 двароў
- 2009 год — 108 чалавек
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads