Бранцава

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бра́нцава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Бранцава ўваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Стаіць у дзьве вуліцы па абодвух берагах ручая Халастоўка, дзе некалі вадзіліся ракі і налімы. Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. Да 1772 году ўласнасьць Чартарыскіх. У 1782—1783 гадах уваходзіла ў склад маёнтку Александрыя Копыскага павету. Належала Зорычу Сямёну Гаўрылавічу. 19 двароў, 76 мужчынаў і 72 жанчын[4] сялян. У 1799—1800 гадах належала разам Зорычу С. Г. і Герасімаву Сямёну Фёдаравічу. 20 двароў, 64 мужчын і 63 жанчын сялянаў[5]. Пасьля 1865 году на правах спадчыны валодалі М. А. Сіпайла, М. А. і Е. А. Сіпайла-Рудніцкія. У 1908—1912 гадах уваходзіла ў склад Зубрэвіцкага прыходу Баранскай воласьці. Уладальнік — М. А. Гецэвіч. 42 двары, 162 мужчын і 161 жанчын сялянаў, якія разам валодалі 282 дзесяцінамі зямлі. Працавалі млын і кузьня[6]. У пасьляваенныя часы ў вёсцы існавала васьмігадовая школа, куды прыходзілі дзеці з суседніх вёсак Белева і Хімінічы. Школа мела 4 пакоі (клясы), канцылярыю і бібліятэку. На двары стаяў склеп з дровамі, якімі палілі 2 печкі з комінамі. Настаўнікі звычайна трымалі ўласную гаспадарку і жылі як усе жыхары. У часы росквіту ў вёсцы былі 2 стайні, кароўнік, сьвінарнік, аўчарня. Вёска лічылася брыгадай і часткай калгасу «1 мая», праўленьне якого знаходзілася праз 1 км у в. Белева. Згодна з пастановай Аршанскага райвыканкаму ад 29 красавіка 1969 году намячалася пад сьсяленьне на працягу 20—25 гадоў. З-за многалюдзтва вяскоўцаў называлі «кітайцамі». Сварыліся яны часьцей з-за межаў, разорын і курэй, якіх мецілі розным колерам. Насельніцтва вёскі скарацілася з-за выезду моладзі на асваеньне цаліны, БАМу, для вучобы ў розных гарадах СССР. Актыўная частка жыхароў езьдзіла на вэлясыпэдах на працу праз 3 км на інструмэнтальны завод у пасёлку Барань (цяпер горад), дзе паступова пабудавала або атрымала жыльлё. Першы тэлевізар на вёсцы зьявіўся прыкладна ў 1962 годзе. Саламяныя стрэхі заменены клёпкай і шыфэрам у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. Вяскоўцы маліліся па хатах. Абразы віселі ў кожнай хаце ў чырвоным куце за ручнікамі. Пасярод вёскі стаяў драўляны клюб зь дзьвюх палавін. У большым пакоі па суботах ладзілі танцы і паказвалі кінафільмы. Танцавалі пад гармонь. Кароў пасьвілі па чарзе па берагах рэчкі Халастоўкі. Улетку дзетвара перагарожвала рэчку рытвінамі зь дзёрну, дзе купалася і рукамі зьбірала рыбу. Летам вёску на арбе наведваў габрэй, які зьбіраў рызьзе і адвозіў яго на Аршанскі льнокамбінат. Ад яго дзеці атрымлівалі сьвістулькі ў выглядзе ярка расфарбаваных гліняных пеўнікаў. Напачатку 1960-х гадоў прыяжджалі прафэсійныя фатографы, які са штатываў здымалі ўсіх жадаючых як асабіста, так і гуртом. Чыстую ваду чэрпалі вёдрамі з драўляных калодзежаў, якія чаплялі да ручнога калаўроту. Калодзежы стаялі па вуліцах на кожныя 7—10 двароў. Хлеб выпякалі ў рускіх печках з уласнага жыта. Муку малолі на электрычным млыне, які стаяў воддаль на поўначы вёскі побач з двума вялікімі гумнамі. У лазьнях гаспадары рэгулярна варылі («гналі» з жыта і бульбы) самагонку, якой расплачваліся за гаспадарчыя паслугі. На паўночным узгорку ад вёскі стаялі 2 вялікія калгасныя сады, якія вартавалі ружжом. Пасярод іх стаяў хутар на 7 хат, на месцы былога панскага маёнтку. Жыхары пахаваныя на вясковых могілках.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 4 чалавекі
  • 1999 год — 27 чалавек

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads